Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Коктыш: “Няма жаданьня глядзець у бок міліцыянтаў і кэдэбэшнікаў”


17 лютага ў рэдакцыі газэты "Народная воля" каля гадзіны працягваўся ператрус і допыт намесьніцы галоўнага рэдактара газэты Марыны Коктыш. Міліцыянты сказалі, што робяць гэта ў межах крымінальнай справы за паклёп на вышэйшых службовых асобаў управы КДБ па Гомельскай вобласьці. Чаму менавіта Марыну Коктыш дапытвалі па гэтай справе? Марына Коктыш – госьця "Начной Свабоды".


Эфір 17 лютага


Аляксей Знаткевіч: Вам патлумачылі, чаму прыйшлі да вас? На іншых сайтах зьявіліся публікацыі са спадаром Вячаславам Дудкіным, капітанам МУС, зьявіліся не на сайце "Народнай волі", але чамусьці прыйшлі шукаць у вашым кампутары?

Марына Коктыш: Прыйшлі да нас. Мяне дапытвалі па крымінальнай справе, якая заведзеная гомельскім УУС, па гэтай справе я праходжу ў якасьці сьведкі. Чаму мяне выклікалі? Таму што я мела стасункі са сваякамі тых міліцыянтаў, якім сёньня, як стала вядома, абвясьцілі прысуд. Я не адмаўляла, што сустракалася з гэтымі людзьмі. У рэдакцыю "Народнай волі" ўвогуле прыходзіць вельмі шмат наведнікаў, кожны са сваім болем, праблемамі. Яны прыходзяць са сваімі дакумэнтамі, дасылаюць свае паперы, лісты, у тым ліку і на электронныя скрыні. Гэта нармальная практыка. Прыходзілі і гэтыя людзі, я зь ім і размаўляла. І відаць сьледчыя палічылі, што паколькі я зь імі размаўляла, то, магчыма, я магла рабіць і нейкія матэрыялы, хаця ані інтэрвію са сваякамі, ані з тым жа Дудкіным я не рабіла.

Знаткевіч: Мы папрасілі нашых наведнікаў сайту задаць вам пытаньні. Віктар піша: Марына, трымайцеся! Чытачы з вамі салідарныя. Ці не лічыце вы, што варта працягнуць журналісцкае дасьледаваньне пра высокапастаўленых гомельскіх паляўнічых?

Коктыш: Вялікі дзякуй Віктару, вельмі прыемна . Ён заўважыў, што “Народная воля” пра гэту справу не пісала, мы толькі некаторы час таму давалі невялікую заметку, што прысуд па гэтай справе яшчэ не абвешчаны. Я не займалася журналіскім дасьледаваньнем пра высокапастаўленых гомельскіх "паляўнічых" ці чыноўнікаў з МУС ці КДБ. Магчыма, варта было б заняцца журналіскім расьсьледаваньнем, але варта азначыць, што судовыя слуханьні адбываліся за зачыненымі дзьвярыма. І я думаю, што журналістам будзе вельмі няпроста правесьці незалежнае расьсьледаваньне, таму што і КДБ дае зразумець, што яны супраць, каб нейкі розгалас адбываўся.

Але на сёньня я настолькі стамілася, шчыра кажучы, што нават не хачу чуць ні пра МУС, ні пра КДБ, ні пра тых міліцыянтаў, якія трапляюць у складаную сытуацыю і ідуць да нас. Я памятаю, што пісала пра справу з катэджамі, якія ў міліцыянтаў адбіралі ў пасёлку Крынічны. Усе яны цягнуліся да нас са сваімі дакумэнтамі, са сваім болем....
Наколькі я зразумела, нехта з тых міліцыянтаў сёньня выйшаў на свабоду, і ня думаю, што ён запатрабуе журналіскага расьсьледаваньня, хаця, можа быць, я і памыляюся. Але шчыра кажучы, пасьля таго, што сёньня адбылося, у мяне няма ўвогуле ня тое што чалавечага жаданьня зьвяртацца да міліцэйскіх ці кэдэбэшых тэмаў... Можа, супакояцца эмоцыі і ізноў зьявіцца такі спартовы журналіскі інтарэс да пошуку сэнсацыі, каб было цікава чытачам. Але на сёньня я настолькі стамілася, шчыра кажучы, што нават не хачу чуць ні пра МУС, ні пра КДБ, ні пра тых міліцыянтаў, якія трапляюць у складаную сытуацыю і ідуць да нас. Я памятаю, што пісала пра справу з катэджамі, якія ў міліцыянтаў адбіралі ў пасёлку Крынічны. Усе яны цягнуліся да нас са сваімі дакумэнтамі, са сваім болем... Шчыра кажучы, ў мяне проста няма жаданьня проста глядзець у бок міліцыянтаў і кэдэбэшнікаў.

Знаткевіч: Марына, у “паляўнічай справе” менавіта Малаева, чалавека, які зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі ў відэазваротам, выпусьцілі. Як лічыце, чалавек, які зьвяртаецца да Лукашэнкі, мае шанец на амністыю? У беларускай сыстэме такога кшталу звароты дзейсныя?

Коктыш: Цяжка сказаць, я не валодаю падрабязнасьцямі гэтай “паляўнічай справы”. Нават матэрыялы, што былі ў інтэрнэце, чытала па дыяганалі. Што тычыцца зваротаў... звароты бываюць вельмі розныя -- гэта і сьлёзныя лісты з СІЗА, са сваім болем зьвярталіся жонкі зьніклых палітыкаў. Некаторыя наадварот адмаўляюцца пісаць звароты... Я ня ведаю, як рэагуе Лукашэнка на гэтыя звароты. Ці дапамагаюць такія лісты? Ці дапамог гэты зварот Малаеву выйсьці на волю? Магчыма, ён зараз на свабодзе, дзякуючы ў тым ліку і Аляксандру Рыгоравічу. Ня ведаю...

Знаткевіч: Запытваецца наведніца нашага сайту Алена з Віцебску. “Вы ня ведаеце, Лукашэнка чытае "Народную волю"?

Коктыш: Думаю, што чытае. Ён сам неаднаразова на прэсавых канфэрэнцыях прызнаваўся у тым, што адсочвае нейкія публікацыі. Не ведаю, ці гартае газэту, ці яму прыносяць нарэзку, Але думаю, што публікацыі чытае, нават журналістаў ведае па імёнах і прозьвішчах.

Знаткевіч: Пытаньне Мар'яна: “Ці ёсць у "Народнай волі" самацэнзура? На якія тэмы газэта ня будзе пісаць?”

Коктыш: Мы будзем пісаць на ўсе тэмы, якія хвалююць нашых чытачоў, будзем адгукацца на ўсе падзеі, якія адбываюцца ў краіне. У нас няма забаронаў на нейкія тэмы.

СЛУХАЦЬ ГУТАРКУ ЦАЛКАМ:
XS
SM
MD
LG