Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя заступаецца за беларускіх палякаў


Міністар замежных спраў Францыі Бэрнар Кушнэр

Міністар замежных спраў Францыі Бэрнар Кушнэр

Міністэрства замежных справаў Францыі заклікала беларускія ўлады забясьпечыць правы ўсіх сваіх грамадзянаў, уключна з польскай нацыянальнай меншасьцю.


Прэс-сакратар міністэрства Бэрнар Валяро таксама сказаў Польскаму прэсаваму агенцтву, што Парыж падтрымлівае Варшаву ў яе палітыцы адносна Беларусі. "Мы выказваем нашу поўную салідарнасьць з польскімі ўладамі, якія выбралі палітыку працягваньня дыялёгу з Менскам, пра што сьведчыць візыт у Варшаве міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава ў пятніцу 12 лютага", — сказаў Валяро.

Валяро дадаў, што павага да правоў чалавека зьяўляецца найважнейшым правілам "Усходняга партнэрства".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG