Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мартынаў сустрэўся з Ахмадзінэджадам


Махмуд Ахмадзінэджад

Махмуд Ахмадзінэджад

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў падчас візыту ў Тэгеран правёў сустрэчы з прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадзінэджадам, старшынёй парлямэнту Алі Ардэшырам Ларыджані, кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Эсфандз'ярам Рахімам Машаі, міністрам замежных спраў Ірану Манучэхрам Матакі, а таксама зь міністрамі прамысловасьці і шахт, гандлю і міністрам нафты.

Падчас перамоваў былі абмеркаваныя “ключавыя накірункі беларуска-іранскага супрацоўніцтва», паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі. Афіцыйны Менск мае намер "нарошчваць узаемадзеяньне ў шматбаковым фармаце".

Гэтым летам кіраўнікі Беларусі і Ірану — Лукашэнка і Ахмадзінэджад — зьбіраюцца чарговым разам сустрэцца. Паводле іранскага амбасадара ў Менску Сэеда Абдалы Хасэйні, візыт кіраўніка Беларусі плянуецца прымеркаваць да пачатку прамысловай здабычы нафты на радовішчы Джафэйр, якое Беларусь і Іран распрацоўваюць сумесна.
XS
SM
MD
LG