Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская рэжысэрка прадстаўляе на Бэрлінале Расею


У Бэрліне працягваецца 60-ты міжнародны кінафэстываль. "Бэрлінале" праводзіцца штогод ў лютым ад 1951 году. Сёлета ў праграме фэстывалю 20 стужак, 6 па-за конкурсам. На "Бэрлінале" знаходзіцца аўтар Свабоды, кінааналітык, культуроляг Максім Жбанкоў.







СЛУХАЦЬ:


Сёньня я трапіў на адзіную на Бэрлінале стужку, якую зрабіла беларуская рэжысэрка. Зусім маладая, але вельмі дасьведчаная Марына Карпава скончыла ў свой час Беларускую акадэмію мастацтваў, потым працавала на "Беларусьфільме" як аніматар і дызайнэр, рабіла камэрцыйную рэкляму і музычныя відэа. а вось на Бэрлінале яна прывезла сваю вельмі сымпатычную анімацыйную стужку "Казіная хатка".

Размова ідзе пра фальклёрны сюжэт, дзе тры казы жывуць у хатцы з бліноў ды сыру, і ўсё ў іх добра, пакуль не трапляе ў гэтую хатку недарэчны хлопчык Васілёк. Цудоўная стужка: я глядзеў яе ў залі, поўнай нямецкіх дзетак, і яны фактычна без перакладу ўсё цудоўна разумелі – быў неверагодны аншляг. Я падумаў, што неістотна, атрымае ўзнагароду ў сваёй праграме "Genetation" Марына Карпава ці не – галоўны прыз яна ўжо мае.

Але варта паразважаць з гэтай нагоды пра тое, што стужка Марыны Карпавай прадстаўляе на Бэрлінале Расею, што асноўнай арганізацыяй, якая прасоўвае гэтую стужку ў сьвеце, зьяўляецца расейская студыя "Пілёт", кіраўнік гэтага праекту – вядомы Аляксандар Татарскі з Расеі. Вось і цікава атрымліваецца: глядзім Амэрыку, ганарымся расейскім, а сваё аддаем за мяжу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG