ВОБЛАЧНА...
...і пад вечар са сьнегам. Мароз памяркоўны: -10 — -2 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
БХД прадстаўляе плян выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы. Офіс партыі БНФ, пачатак у 11:00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Загрэбе інаўгурацыя новага прэзыдэнта Харватыі Іва Ёсіпавіча.
У Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустракаецца з Далай Ламай.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1893 нарадзіўся беларускі пісьменьнік і вучоны Максім Гарэцкі. Друкавацца ён пачаў у 1912 годзе ў віленскай “Нашай Ніве”, таксама ў Вільні праз два гады выйшаў ягоны першы зборнік “Рунь”, Гарэцкі быў выкладчыкам літаратуры ў Віленскай беларускай гімназіі і напісаў першы падручнік гісторыі беларускай літаратуры.
У 1922 нарадзіўся Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, пэдагог.
У 1954 нарадзіўся Джон Травольта, амэрыканскі актор.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Сьледзтва цьвердзіць, што ваўкавыскія падпальвалі і падрывалі"
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Будзьце добрымі, дзе толькі магчыма. Гэта заўсёды магчыма." Далай Лама.