Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гарадзенскае ДАІ закрыта для інвалідаў-вазочнікаў


Сёньня ў Горадні меўся адбыцца разгляд пазову інваліда-вазочніка Сяргея Фешчанкі да абласнога ўпраўленьня ДАІ аб спагнаньні маральных стратаў. Разгляд перанесены на сакавік.

Як паведаміў юрыст гарадзенскай арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў Антон Сьвёкла, судзьдзя хоча, каб быў указаны закон, на які спасылаецца ў сваім пазове Фешчанка – менавіта ён летась ня здолеў трапіць у будынак ДАІ, не ўтрымаўшыся ў сваім вазку на прыступках.

Юрыст зазначае, што ў абласной праграме аб стварэньні безбар’ернага асяродзьдзя прадугледжвалася зрабіць пандусы ў дзяржаўных установах спачатку ў 2005-м, затым у 2007-м, а цяпер — у 2010-м годзе. Гэта дагэтуль ня зроблена. Міліцыянты лічаць, што зрабіць пандус у ДАІ няма магчымасьці. Тым часам, зазначае Антон Сьвёкла, у вобласьці 450 машын атрымалі інваліды-вазочнікі і тыя, хто дрэнна ходзіць. Толькі ў Горадні такіх людзей 125. Ім таксама трэба здаваць на правы, але гэта для іх застаецца вялікай праблемай.

11 жніўня 2009 году Сяргей К. з-за поўнай непрыстасаванасьці ўваходу ў будынак ДАІ упаў з вазку на прыступкі. Яму спатрэбілася дапамога мэдыкаў, і ён быў вымушаны выклікаць хуткую мэдычную дапамогу. Пры гэтым непрыстасаванасьць будынка для перамяшчэньня інвалідаў адміністрацыя ДАІ абгрунтоўвае "недастатковай" колькасьцю наведвальнікаў у вазках.

XS
SM
MD
LG