Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Матакі распавёў Мартынаву пра амэрыканскі экспансіянізм


Сяргей Мартынаў і Манучэхр Матакі

Сяргей Мартынаў і Манучэхр Матакі

Сёньня ў Тэгеране падчас сустрэчы паміж кіраўнікамі МЗС Ірану і Беларусі была выказаная рэзкая крытыка на адрас блізкаўсходняй палітыкі ЗША ды іншых усясьветных дзяржаў, паведамляюць афіцыйныя іранскія інфармацыйныя крыніцы.

Іранскі міністар Манучэхр Матакі абвінаваціў Вашынгтон у распаўсюджваньні тэрарызму, экстрэмізму і глябальнай небясьпекі. У прыватнасьці, спадар Матакі заявіў наступнае:

“Эканамічны крызіс, экспансія тэрарызму, экстрэмізму і нестабільнасьці ў сьвеце — вынік палітыкі Злучаных Штатаў і ўсясьветных дзяржаў. Як могуць дзяржавы, няздатныя разьвязваць свае ўласныя праблемы, прэтэндаваць на тое, каб залагоджваць беды іншых краін?”

У часе сёньняшняй сустрэчы гаварылася, што пасьля тэракту 11 верасьня 2001 году Злучаныя Штаты ўварваліся ў Аўганістан, нібыта дзеля замірэньня гэтай краіны. Але ў выніку ахвярамі ваенных апэрацыяў ЗША ў Аўганістане сталі тысячы цывільных аўганцаў.

Такое разьвіцьцё падзеяў тлумачыць, чаму адміністрацыя амэрыканскага прэзыдэнта Абамы магла б пагадзіцца на патэнцыйна цэнтральную ролю (талібанскіх) баевікоў у будучыні Аўганістану.
XS
SM
MD
LG