Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец: Банальна пракалолі колы


Павал Севярынец

Павал Севярынец

У машыне актывісткі аргкамітэту дзеля стварэньня БХД Ірыны Ўваравай невядомыя пракалолі ўсе колы.

Сёньня яна мусіла разам з Паўлам Севярынцам ехаць у Сьветлагорск на сустрэчу з актывам БХД, каб узгадніць сьпіс вылучэнцаў на выбары.

Цягам 12 дзён сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец разам са сваімі паплечнікамі наведваў актывістаў, якія жывуць у розных рэгіёнах. Сёньня плянавалася апошняя паездка ў Сьветлагорск.

Павал Севярынец паведаміў “Свабодзе”: Дзякуй Богу, што прабілі ў апошні дзень, а не ў першы. Дробныя пакасьці нас не спыняць”.

XS
SM
MD
LG