Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні разглядаюць пазоў інваліда-вазочніка аб маральнай шкодзе да ДАІ Гарадзенскай вобласьці. Такой ён лічыць немагчымасьць патрапіць у будынак ДАІ ў сувязі зь яго непрыстасаванасьцю для наведвальнікаў-інвалідаў.


Як паведамляе інтэрнэт-рэсурс regionyby, 11 жніўня 2009 году Сяргей К. з-за поўнай непрыстасаванасьці ўваходу ў будынак ДАІ упаў з вазку на прыступкі. Яму спатрэбілася дапамога мэдыкаў, і ён быў вымушаны выклікаць хуткую мэдычную дапамогу. Пры гэтым непрыстасаванасьць будынка для перамяшчэньня інвалідаў адміністрацыя ДАІ абгрунтоўвае "недастатковай" колькасьцю наведвальнікаў у вазках.


Інваліды-вазочнікі сыходзяцца ў думцы, што беларускія гарады ў цэлым, нягледзячы на рэалізацыю Дзяржпраграмы аб безбар'ерным асяроддзі, недаступныя для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.


У Беларусі, паводле розных дадзеных, налічваецца ад 14 да 22 тысяч інвалідаў-вазочнікаў і на дадзены момант рэалізуецца Дзяржпраграма аб безбар'ерным асяроддзі жыцьцядзейнасьці фізычна аслабленых асобаў на 2007-2010 гады. Паводле інфармацыі Мінпрацы, да 2011 года плянуецца давесьці удзельную вага аб'ектаў, прыстасаваных да доступу інвалідаў і іншых катэгорый фізычна аслабленых асоб, да 50% у сярэднім па краіне.

Пра выніку суду пазьней на нашым сайце.

Пры канцы 2007 году, інваліды-вазочнікі накіраваліся са зваротам да Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік краіны іх не прыняў, але зварот забраў клерк з адміністрацыі па прозьвішчы Катушкін. Ці выкананыя хоць нейкія просьбы інвалідаў? Адказвае старшыня Беларускай рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Сяргея Драздоўскага:

“У гэтым жа годзе быў распрацаваны закон аб упарадкаваньні льгот, які наагул пазбавіў інвалідаў права атрымліваць на льготных умовах транспартныя сродкі. Тлумачылася гэта прывядзеньнем да сацыяльнай справядлівасьці. Маўляў, у Менску даволі хутка інваліды атрымліваюць машыны, таму што тут добрае фінансавая становішча, а ў Віцебскай вобласьці чэргі па 10 гадоў. Усіх зраўнялі, пазбавілі ўсіх. Вось такі вынік”.

У Беларусі прынятая Дзяржпраграма па стварэньні безбар’ернага асяродзьдзя. Але, на думку Сяргея Драздоўскага, прымаць яе не было сэнсу, бо нормы безбар’ернага будаўніцтва былі ўведзеныя ў 1989 годзе, трэба проста выконваць закон:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG