Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Украіны ратыфікаваў пагадненьне зь Беларусьсю аб экстрадыцыі


Пра гэта паведамляе ўкраінскае радыё са спасылкай на прэсавую службу Вярхоўнай Рады.

За прыняцьцё законапраекту прагаласавалі 395 дэпутатаў.

Украінска-беларускае пагадненьне адносна перадачы асуджаных для адбыцьця пакараньня было падпісанае летась 12 чэрвеня ў Кіеве кіраўнікамі абодвух урадаў.

Дамоўленасьці набудуць моц праз 30 дзён пасьля абмену ратыфікацыйнымі граматамі паміж Кіевам і Менскам.

XS
SM
MD
LG