Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамога Януковіча замарожаная


Вышэйшы адміністратыўны суд Украіны прыпыніў дзеяньне рашэньня ЦВК аб устанаўленьні вынікаў другога туру выбараў і абраньні прэзыдэнтам Віктара Януковіча.


Гэта зроблена на падставе звароту канкурэткі Януковіча на выбарах Юліі Цімашэнкі. Рашэньне суду дае магчымасьць разгледзець па сутнасьці пазоў Юліі Цімашэнкі, якая абскардзіла вынікі выбараў у Вышэйшым адміністратыўным судзе і заявіла пра масавыя фальсыфікацыі.

Суд задаволіў яе пазоў часткова, прыпыніўшы дзеяньне рашэньня ЦВК адносна ўстанаўлення вынікаў выбараў на час, пакуль разглядаецца скарга спадарыні Цімашэнка. Але яе хадайніцтва забараніць Віктару Януковічу прымаць прысягу прэзідэнта задаволенае не было, паколькі спадар Януковіч не зьяўляецца адказчыкам па справе.

Пачатак слуханняў па скарзе Юліі Цімашэнкі будзе вызначаны ў сераду, 17 лютага. Суддзя-дакладчык па гэтай справе быў вызначаны электроннай сыстэмай. Заява будзе разглядацца поўным складам суду – 55 судзьдзямі.

На разгляд пазову прадугледжана 2 дня. Мяркуецца, што пасяджэньне будзе праходзіць у адкрытым рэжыме і з удзелам прадстаўнікоў СМІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG