Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор зноў просіць для Андрэя Бандарэнкі 7 гадоў


Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

На працэсе над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам, якога паўторна судзяць у Першамайскім судзе Менску, пачаліся судовыя спрэчкі.

Прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачаньня Дзьмітрый Філіпоўскі перакваліфікаваў абвінавачаньне Андрэю Бандарэнку з артыкула пра крадзеж шляхам службовага злоўжываньня на завалоданьне маёмасьцю шляхам падману і папрасіў суд асудзіць прадпрымальніка на 7 гадоў зьняволеньня.

Судовыя спрэчкі працягнуцца 19 лютага выступам адваката Зьмітра Лаеўскага.

Нагадаем, абарона настойвае на невінаватасьці прадпрымальніка Андрэя Банадрэнкі, якога абвінавачваюць у крадзяжы буйной сумы грошай у фірмаў-пастаўшчыкоў. Сябра АГП Андрэй Бандарэнка не выключае, што перасьлед зьвязаны зь ягоным удзелам у парлямэнцкіх выбарах у 2008 годзе.

Летась у кастрычніку Першамайскі суд Менску пакараў Бандарэнку сямю гадамі зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Гэты прысуд быў адменены Менскім гарадзкім судом і адпраўлены на новы разгляд у той жа суд Першамайскага раёну.

9 кастрычніка Першамайскі суд Менску прызнаў прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасьці фірмы і асудзіў на 7 гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці. Актывісты з АГП мяркуюць, што іх аднадумца перасьледуюць паводле палітычных прычын.
XS
SM
MD
LG