Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Мартынаў: “Існуе добры патэнцыял для нарошчваньня супрацоўніцтва”


Сяргей Мартынаў і Манучэхр Матакі.

Сяргей Мартынаў і Манучэхр Матакі.

Пра гэта кіраўнік беларускага МЗС заявіў у Тэгеране ўчора ў часе сустрэчы са сваім іранскім калегам Манучэхрам Матакі.

У прыватнасьці, міністар Сяргей Мартынаў падкрэсьліў важнасьць старту сумеснага праекту, зьвязанага з нафтавым радовішчам «Джафэйр». На гэтым радовішчы, якое месьціцца на ірана-ірацкай мяжы, паводле ацэнак экспэртаў, можна здабываць па 30 тысяч барэляў у дзень. Паставак гэтай сыравіны ў Беларусі чакаюць у найбліжэйшай будучыні.

Знаходзячыся ў Іране з двухдзённым візытам, міністар Мартынаў разам з высокімі прадстаўнікамі іранскага ўраду мае намер абмеркаваць актуальныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, магчымасьці нарошчваньня ўзаемадзеяньня ў двухбаковым фармаце, падае прэс-служба беларускага МЗС.

Паводле Сяргея Мартынава, Беларусь і Іран зрабілі «выдатныя крокі» па ажыцьцяўленьні гэтага ды іншых сумесных праектаў.

У сваю чаргу, шэф іранскай дыпляматыі Манучэхр Матакі зьвярнуў увагу на захады па пашырэньні і паглыбленьні двухбаковых сувязяў, зробленыя раней прэзыдэнтамі абедзьвюх краін, і дадаў, што Тэгеран рады вітаць прагрэс у гэтым напрамку і «дасягненьне адной пастаўленай мэты за другой».
XS
SM
MD
LG