Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Вырак па справе «БХД супраць Мін’юсту» павінны абвесьціць а 14-й гадзіне.

Летась двойчы праводзіліся ўстаноўчыя сходы і двойчы чыноўнікі міністэрства адмаўлялі ў рэгістрацыі.

Летась 28 лютага і 31 кастрычніка заснавальнікі БХД праводзілі ўстаноўчыя зьезды і падавалі дакумэнты на рэгістрацыю партыі.

Міністэрства юстыцыі адмовіла ім ў рэгістрацыі, спаслаўшыся на недакладнасьці ў сьпісе заснавальнікаў.

Усяго быў сабраны 1051 подпіс. Адмовіліся 8 асобаў. У 16 прозьвішчах чыноўнікі знайшлі памылкі. Паводле заканадаўства, для рэгістрацыі партыі дастаткова 1000 заснавальнікаў.

Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня БХД Віталь Рымашэўскі 16 лютага заявіў, што заснавальнікі партыі зьвярнуліся ў суд, каб даць магчымасьць уладам прадэманстраваць сваю гатоўнасьць прытрымлівацца заканадаўчых нормаў:

«Пазыцыя прадстаўніка Міністэрства юстыцыі нас нават ужо не абурае. Яна абсалютна чаканая і прадказальная. Мы не чакаем ніякіх надзвычайных рашэньняў ад суду. Зразумела, што ўжо ўсё вырашана і што нас чакае адмова. Вярхоўны суд не адменіць рашэньне Міністэрства юстыцыі. Хаця ніводнага грунтоўнага доказу, чаму не зарэгістравалі партыю, не прагучала».

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды».

XS
SM
MD
LG