Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пяты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 5 камплектаў узнагарод.

Залаты мэдаль у дзесяцікілямэтровай гонцы-перасьледзе па біятлёне дастаўся немцы Магдалене Нойнэр. Сьледам за ёй фінішавала расейская спартоўка, якая выступае за славаччыну Анастасія Кузьміна, за ёй Мары-Лёр Брунэ з Францыі. У гонцы стартавалі тры беларускія біятляністкі. Найлепшай зь іх стала Людміла Калінчык, якая прыйшла трынаццатай.


Магдалене Нойнэр

У гэтай жа дысцыпліне сярод мужчынаў першым стаў швэдзкі біятляніст Б’ёрн Фэры. Другое і трэцяе месцы занялі аўстрыяк Крыстаф Зуман і прадстаўнік Францыі Вэнсан Жэй.


Б’ёрн Фэры

Санны спорт. Сярод Жанчынаў-адзіночак узнагароды разьмеркаваліся наступным чынам:

Золата — Тацяна Гюфнэр (Нямеччына)


Срэбра — Ніна Райтмаер (Аўстрыя)
Бронза — Наталі Гайзэнбергер (Нямеччына)

Сноўборд. Борд-крос. Жанчыны.

Золата — Маэль Рыкер (Канада)


Срэбра — Дэбора Антаніёз (Францыя)
Бронза — Алівія Нобс (Швайцарыя)

Канькабежны спорт. Жанчыны. 500 м.

Золата — Лі Санг Хуа (Паўднёвая Карэя)


Срэбра — Джэні Вольф (Нямеччына)
Бронза — Бэйсін Ван (Кітай)

Беларуска Сьвятлана Радкевіч прыйшла 33-й.

Пачаўся мужчынскі хакейны турнір. У першы дзень зборная ЗША перамагла Швайцарцаў зь лікам 3:1, а канадыйцы разграмілі нарвэжцаў «у сухую», забіўшы ім 8 шайбаў. Першы дзень хакейных спаборніцтваў завершыў матч паміж зборнымі Расеі і Латвіі. Расея выйграла — 8:2.
XS
SM
MD
LG