Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны Менск “гатовы зрабіць сумесныя намаганьні”


Андрэй Папоў
Андрэй Папоў

Заявы, якія гучаць з Польшчы пра намер увесьці візавыя санкцыі супраць беларускіх грамадзянаў, заклікі да абмежавальных мераў, у тым ліку эканамічнага характару адносна Беларусі «не садзейнічаюць зьняцьцю штучна ўтворанага напружаньня ў беларуска-польскіх стасунках».

Таксама яны супярэчаць палажэньням Хэльсынскага заключнага акту 1975 года пра недапушчальнасьць прымяненьня эканамічных санкцый для ціску на сувэрэнныя краіны.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў.

Ён адзначыў, што беларускі бок «гатовы зрабіць сумесныя намаганьні для захаваньня дасягнутага ўзроўню і далейшага разьвіцьця беларуска-польскіх дачыненьняў на аснове ўзаемнай павагі і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы адзін аднаго».

Паводле Андрэя Папова, МЗС Беларусі заклапочаны антыбеларускай кампаніяй, якая разгортваецца ў Польшчы і якая можа нанесьці сур’ёзную шкоду інтарэсам разьвіцьця беларуска-польскіх стасункаў.

Ён нагадаў, што міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў падчас візыту ў Варшаву 12 лютага заяівў, што ў Беларусі «заканадаўча гарантаваныя і забясьпечваюцца правы нацыянальных меншасьцяў».

Паводле Папова, паведамленьні польскіх мэдыяў «скажаюць рэчаіснасьць і аб’ектыўныя факты, уводзяць у зман палітычныя колы і грамадзкую думку Польшчы, нэгатыўна ўплываюць на клімат беларуска-польскіх стасункаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG