Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франка Вячорку пакаралі арыштам на трое сутак. У фармулёўцы сказана, што гэта за парушэньне правілаў паводзінаў днявальнага.

Падставай стаў выпадак, калі Франак за паўгадзіны да заканчэньня дзяжурства прыйшоў у кабінэт да «ідэоляга» часткі сп. Ігнаціка. Той не залічыў дзяжурства і заявіў хлопцу, што за парушэньне правілаў будзе пакараны.

Бацька Франка Вінцук Вячорка паведаміў «Свабодзе»:

«Таксафон у частцы сёньня адключаны. Але нібыта яго вязуць для пастаноўкі дыягназу ў шпіталь. Я зьвязваю новыя кары зь ягонай спробай вылучыцца кандыдатам у дэпутаты, што відавочна сьведчыць: чалавек не зламаўся»

З салдатаў-апазыцыянэраў гаўптвахтай раней быў пакараны Іван Шыла за тое, што ў ягоных рэчах знайшлі мабільны тэлефон.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG