Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДНЁМ ТУМАН...


...ноччу сьнегапад. Тэмпэратура: -11 — -8 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Вечарына з нагоды 80-годзьдзя зь дня нараджэньня і гадавіны сьмерці паэта, празаіка, перакладчыка Валянціна Тараса. Дзяржаўны музей гісторыі літаратуры (Менск, вул.Багдановіча, 13), 17:00

Папяльцовая Серада: у Каталіцкім Касьцёле распачынаецца 40-дзённы Вялікі пост.

У Валожыне прызначаны працяг разгляду судовай справы адносна Тэрэсы Собаль — кіраўніка Івянецкага аддзелу Саюзу палякаў.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Працягнецца візыт у Іран міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава

У Парыжы адбудзецца пасяджэньне парлямэнцкай асамблеі краін НАТА


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1600 – у Рыме быў спалены на вогнішчы філёзаф Джардана Бруна

1810 — Абхазія ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі

2002 – Францыя канчаткова перайшла на эўрапейскую валюту эўра, адмовіўшыся ад франка, які быў францускай нацыянальнай валютай 641 год да таго

2008 — парлямэнт Рэспублікі Косава абвясьціў незалежнасьць ад Сэрбіі

МІНУС 365:


Лукашэнка заклікаў да “захопу” замежных рынкаў.
Аляксандар Лукашэнка наведаў магілёўскае акцыянэрнае таварыства для вырабу малочных прадуктаў “Бабушкіна крынка”, дзе, ў прыватнасьці, пракамэнтаваў затрыманьне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, якіх падазраюць у вырабе выбуховых прыстасаваньняў.Ён сказаў, што ўлады будуць жорстка спыняць праявы экстрэмісцкай дзейнасьці і не дапусьцяць у краіне тэрору. Апроч таго, Лукашэнка папярэдзіў, што спробы скіраваць перамовы з Захадам у рэчышча ягоных унутраных апанэнтаў беспэрспэктыўныя.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Мне кажуць, што я хачу перакуліць сьвет. Але хіба кепска было б перакуліць перакулены сьвет? Джардана Бруна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG