Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абхазія хоча ў Саюзную дзяржаву і Мытны саюз


Сяргей Багапш

Сяргей Багапш

Абхазія разьлічвае на прызнаньне Беларусі і бачыць сваю будучыню ў складзе Саюзнай дзяржавы - заявіў прэзыдэнт Абхазіі Сяргей Багапш, выступаючы ў Маскве перад студэнтамі МДІМА.

"Зь Беларусьсю мы вядзем дыялёг, мы спадзяемся, што Беларусь, як блізкая нам краіна, прызнае незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, і тады нам лягчэй будзе ўступіць у Саюзную дзяржаву", -- заявіў абхаскі лідэр.

Наступным этапам, паводле яго, стане Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі.

"Наступны этап - гэта Мытны саюз, у які мы таксама плянуем увайсьці", - сказаў Сяргей Багапш, адказваючы на пытаньне, у якіх міжнародных арганізацыях ён хацеў бы бачыць сваю краіну.

17 лютага ў Крамлі адбудзецца сустрэча Сяргея Багапша з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым, мяркуецца падпісаньне шэрагу пагадненьняў аб супрацоўніцтве Расеі і Абхазіі ў вайсковай, транспартнай, банкаўскай і іншых сфэрах.

17 лютага спаўняецца 200 гадоў ад дня, калі Абхазія стала часткай Расейскай імпэрыі.

18 лютага ў храме Хрыста Збаўцы адбудзецца сустрэча Сяргея Багапша з Патрыярхам Маскоўскім і Ўсея Русі Кірылам.
XS
SM
MD
LG