Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Камунальніка забіла сьнегам


Чысьціць дахі — небясьпечная праца.

Чысьціць дахі — небясьпечная праца.

У Брагінскім раённым шпіталі памёр 48-гадовы рабочы мясцовага камунальнага прадпрыемства «Брагінскае». Напярэдадні мужчына ачышчаў дахі ад сумётаў. Калі ён стаяў на пад’ёмніку аўтамабіля «ЗіЛ-130», на яго самога нечакана абваліўся пласт сьнегу і лёду.

Выратаваць рабочага мэдыкі не змаглі. Ён атрымаў цяжкія траўмы ўнутраных органаў і, не апрытомнеўшы, памёр. Абставіны трагедыі дасьледуе раённая пракуратура.

Тым часам у Гомелі ад лёду пацярпеў малады чалавек. Ён ішоў па вуліцы Кірава, калі зьверху на яго паляцеў завостраны лядзяш. На шчасьце, маладзёна толькі параніла. У шпіталі яму наклалі швы й пасьля лячэньня выпісалі.

У гарадах доўгія ледзяшы пад дахамі вышынных дамоў вісяць часам, нібы дамоклавы мячы. У адлігу яны множацца штодня і гатовыя абрынуцца ў любую хвіліну. Паратунак адзін: своечасова зьбіваць іх ды трымацца далей ад будынкаў.

XS
SM
MD
LG