Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рымашэўскі: “Мы працягнулі ўладам руку”


Сузаснавальнік БХД Віталь Рымашэўскі на ганку Вярхоўнага суду.

Сузаснавальнік БХД Віталь Рымашэўскі на ганку Вярхоўнага суду.

У Вярхоўным судзе адбылося першае паседжаньне ў спрэчцы паміж заснавальнікамі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і Міністэрствам юстыцыі. Заснавальнікі БХД патрабуюць адмяніць і прызнаць незаконным рашэньне чыноўнікаў не рэгістраваць партыю.

Летась двойчы, 28 лютага і 31 кастрычніка, заснавальнікі БХД правялі ўстаноўчыя сходы. І двойчы ж Міністэрства юстыцыі адмовілася зарэгістраваць партыю. Чыноўнікі патлумачылі, што прычынай адмовы сталі некаторыя недакладнасьці ў сьпісе заснавальнікаў партыі. Сустаршыні аргкамітэту заявілі пра беспрэцэдэнтны ціск на заснавальнікаў партыі, якіх пагрозамі прымушалі адмовіцца ад сваіх подпісаў у дакумэнтах на рэгістрацыю партыі.

Ніводнага грунтоўнага доказу, чаму не зарэгістравалі партыю, не прагучала.
Усяго быў 1051 подпіс. Адмовіліся 8 асобаў. У 16 прозьвішчах чыноўнікі знайшлі памылкі. Паводле заканадаўства, для рэгістрацыі партыі дастаткова 1000 заснавальнікаў.

Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня БХД Віталь Рымашэўскі заявіў у судзе, што заснавальнікі партыі зьвярнуліся ў суд, каб даць магчымасьць уладам прадэманстраваць сваю гатоўнасьць прытрымлівацца заканадаўчых нормаў:

«Пазыцыя прадстаўніка Міністэрства юстыцыі нас нават ужо не абурае. Яна абсалютна чаканая і прадказальная. Мы не чакаем ніякіх надзвычайных рашэньняў ад суду. Зразумела, што ўжо ўсё вырашана і што нас чакае адмова. Вярхоўны суд не адменіць рашэньне Міністэрства юстыцыі. Хаця ніводнага грунтоўнага доказу, чаму не зарэгістравалі партыю, не прагучала.

Мы ўдзельнічаем у гэтым працэсе, каб паказаць, што партыя заснавана паводле закону, а адмова ў рэгістрацыі мае выключна палітычную матывацыю».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG