Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт плянуе прыняць рэзалюцыю па Беларусі


Ежы Бузэк
Ежы Бузэк

Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк сустракаецца сёньня ў Варшаве з Аляксандрам Мілінкевічам, каб абмеркаваць зь ім сытуацыю вакол непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.


У паведамленьні прэс-службы Эўрапарлямэнту гаворыцца, што сустрэча адбудзецца а 16-й гадзіне паводле менскага часу. Паводле прэс-службы, за апошнія некалькі тыдняў беларускія ўлады пайшлі на шэраг рэпрэсіўных крокаў адносна актывістаў Саюзу палякаў Беларусі: фірма спадарыні Анжалікі Борыс была аштрафавана на буйную суму грошай, што ставіць яе пад пагрозу ліквідацыі.

Напярэдадні сустрэчы зь лідэрам руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам Ежы Бузэк сказаў, што Беларусь парушае свае абавязаньні як члена АБСЭ, і папярэдзіў адносна наступстваў:
Аляксандар Мілінкевіч і Ежы Бузэк

“Беларускія ўлады павінны ўзважыць, якія выгады краіна можа мець ад добрых дачыненьняў з Эўразьвязам, і што яна можа страціць, парушаючы прынцыпы дэмакратыі. Без дэмакратыі Беларусь будзе ня ў стане выкарыстаць тыя інструмэнты падтрымкі, якія ёй прапануюцца ў рамках палітыкі добрасуседзтва Эўразьвязу”.

Паводле польскага інфармагенцтва РАР, 15 лютага Ежы Бузек паведаміў пра тое, што на наступным тыдні Эўрапарлямэнт плянуе прыняць рэзалюцыю па Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG