Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лякарню пагражалі ўзарваць


Каля двухсот чалавек былі эвакуаваныя зь лякарні ў Старых Дарогах з-за пагрозы выбуху.


Невядомы патэлефанаваў 15 лютага і паведаміў, што ў будынку Старадароскай цэнтральнай раённай лякарні, якая адначасова зьяўляецца паліклінікай, у трох месцах закладзены выбуховыя прыстасаваньні зь пяцьцю кіляграмамі тратылу, паведамляе БелТА.

З будынку эвакуавалі каля 200 чалавек — мэдпэрсанал і наведнікаў. Выбуховага прыстасаваньня не знайшлі. Міліцыя затрымала падазраванага, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
XS
SM
MD
LG