Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чацьверты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 6 камплектаў узнагарод.









Лыжныя гонкі. Жанчыны. 10 км.


Золата – Шарлот Кала (Швэцыя)


Срэбра – Крысьціна Шмігун-Ваэхі (Эстонія)
Бронза – Марыт Б'ёргэн (Нарвэгія)

У гонцы стартавалі тры беларускія лыжніцы. Найлепшы вынік паказала Алёна Саньнікава, якая заняла 44-е месца.

Лыжныя гонкі. Мужчыны. 15 км.

Золата – Дарыё Калоня (Швайцарыя)


Срэбра – Піетра Пілэр-Котрэр (Італія)
Бронза – Лукаш Баўэр (Чэхія)

У гонцы стартавалі тры беларускія лыжнікі. Найлепшы вынік паказаў Сяргей Далідовіч, які прыйшоў 35-ым.

Гарналыжны спорт. Мужчыны.

Золата – Дзідзье Дэфаго (Швайцарыя)


Срэбра – Аксэль Лунд Швіндал (Нарвэгія)
Бронза – Бод Мілер (ЗША)

Сноўборд. Мужчыны. Бордкрос.

Золата – Сэт Вэсткат (ЗША).


Срэбра – Майк Робэртсан (Канада)
Бронза – Тоні Рамуан (Францыя)

Канькабежны спорт. Мужчыны. 500 м.

Золата – Мо Тай-Бум (Паўднёвая Карэя).


Срэбра – Кэйітыра Нагасіма (Японія)
Бронза – Дзодзі Като (Японія)

Фігурнае катаньне. Парны разрад.

Золата – Хонбо Чжао і Су Шэнь (Кітай)


Срэбра – Цзян Тонг і Цынь Пань (Кітай)
Бронза – Робін Шолкавы і Алёна Саўчанка (Нямеччына)

На гэты момант у агульным камандным заліку наперадзе зборная ЗША (2 залаты, 2 срэбныя і 4 бронзавыя мэдалі), за ёй - Нямеччына (1 залаты, 3 срэбныя і 1 бронзавы мэдаль). Французы і Канадыйцы з чатырма мэдалямі кожны дзеляць трэцяе месца. Усяго пад час Гульняў у Ванкувэры, на гэты момант, алімпійскія мэдалі заваёўвалі прадстаўнікі 20 краінаў.

Алімпіяда: дзень ТРЭЦІ
Алімпіяда: дзень другі

Алімпіяда: дзень першы

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG