Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качыньскі напіша Лукашэнку


Poland -- President Lech Kaczynski, 22Apr2008
Poland -- President Lech Kaczynski, 22Apr2008

Прэзыдэнт Польчы Лех Качыньскі спадзяецца на рашучыя, паступовыя і найперш эфэктыўныя дзеяньні з боку Эўразьвязу, АБСЭ, Рады Эўропы і іншых структур, каб дапамагчы польскай меншасьці ў Беларусі.

Пра гэта кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладыслаў Стасек паведаміў журналістам па выніках сустрэчы Качыньскага з кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім, перадае БелаПАН.

Паводле Стасека, бакі абмеркавалі крокі, якія «неабходна прыняць неадкладна». «Нам неабходна прыняць такія меры, якія дарэчы ў дадзенай сытуацыі, і пераканаць нашых партнэраў, што ў сытуацыі не да жартаў і крызіс павінен быць урэгуляваны ў самы кароткі тэрмін», — сказаў спадар Стасек. Ён адзначыў, што «рэпрэсіі адносна польскай меншасьці не аслабелі, а актывізаваліся пасьля візыту 12 лютага ў Польшчу міністра замежных спраў Беларусі Сергея Мартынава».

Качыньскі мае намер накіраваць ліст Лукашэнку, дзе паведаміць пра асабістую зацікаўленасьць ва ўрэгуляваньні сытуацыі. Прэзыдэнт Польшчы чакае «сталага інфармаваньня аб разьвіцьці сытуацыі і дзеяньнях, якія прадпрымаюць беларускія ўлады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG