Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў зьбіраецца зь візытам у Іран. Візыт працягнецца 16-17 лютага.

Паводле прэс-службы МЗС Беларусі, заплянаваны шэраг сустрэчаў з кіраўніцтвам Ірану. Падчас перамоваў плянуецца абмеркаваць сытуацыю з рэалізацыяй праектаў двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвэстыцыйнага супрацоўніцтва, актуальных пытаньняў узаемадзеяньня Беларусі і Ірана на міжнароднай арэне.

Перад гэтым Сяргей Мартынаў наведаў зь візытам Польшчу.

Сустракаючыся ў Менску з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ірана Эсфандыярам Рахімам Машаі кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь мае «блізкія і падобныя зь сяброўскім Іранам» пазыцыі па пытаньнях міжнароднага парадку дня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG