Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 лютага



НАДВОР’Е...


...халоднае, але ня вельмі, –9 да –3, сьнег, галалёдзіца

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых.

У Вярхоўным судзе пачнецца суд паводле пазову БХД да Міністэрства юстыцыі аб нерэгістрацыі партыі.

У Інстытуце мовы і літаратуры Акадэміі навук канфэрэнцыя з нагоды 85-й гадавіны з дня нараджэньня Народнага пісьменьніка Беларусі Івана Навуменкі.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА


Зімовыя Алімпійскія гульні ў Ванкувэры

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


1757 -- нарадзіўся Юльян Нямцэвіч – змагар і пісьменьнік, ад’ютант Тадэвуша Касьцюшкі.

1942 -- нарадзіўся Кім Чэн Ір – сын дыктатара Паўночнай Карэі Кім Ір Сэна.

1999 – У Беларусі быў праведзены перапіс насельніцтва.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


Дзень незалежнасьці Літоўскай рэспублікі.

У ЗША ў штаце Канзас адзначаецца Міжнародны дзень бліна (International Pancake Day).

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: “Ня біце нагой у твар!..” Рэпартажы з “Акцыі любові” ў жывым эфіры.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Памяць становіцца лепшай, калі часьцей уключаць галаву. Я рана ўстаю і трэнірую сваю памяць” (Кім Чэн Ір).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG