Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бэльгіі – лабавое сутыкненьне цягнікоў


Улады Бэльгіі паведамляюць пра 11 ахвяраў чыгуначнай катастрофы, якая адбылася 15 лютага. Раней у паведамленьнях гаварылася пра 25 забітых.


Два прыгарадныя цягнікі сутыкнуліся недалёка ад гораду Хале за 15 кілямэтраў ад Брусэлю. Прычыны трагедыі высьвятляюцца. Сутыкненьне было лабавым – цягнікі сутыкнуліся на адным шляху.

Часова перакрыты рух цягнікоў на поўдні Бэльгіі, у тым ліку хуткаснае чыгуначнае злучэньне паміж Брусэлем і Парыжам.
XS
SM
MD
LG