Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскіх бізнэсоўцаў заклікаюць быць асьцярожнымі ў Беларусі


Намесьнік міністра эканомікі Літвы Арнольдас Буркоўскіс заклікаў літоўскіх бізнэсоўцаў “з асьцярожнасьцю ацэньваць пэрспэктывы прадпрымальніцкай дзейнасьці ў Беларусі”.

Як паведамляе сайт baltinfo, Буркоўскіс зазначыў, што “беларусы сапраўды дэкляруюць паляпшэньне прадпрымальніцкай прасторы, аднак на ўсе сігналы, якія прыходзяць як знакі паляпшэньня бізнэс-атачэньня ці зьмяненьня законаў, неабходна глядзець асьцярожней, бо сярод інфармацыі, што прыходзіць, шмат неадназначнай”.

Буркоўскіс параіў бізнэсоўцам наўпрост даведвацца аб праблемах ад тых, у каго ўжо ёсьць досьвед працы ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG