Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі мая Алімпіяда. Івонка Сурвіла


Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла

Беларусь Уэйна Грэцкага


Чым уразілі асабіста вас у Гульні ў Ванкувэры? У алімпійскай эстафэце Свабоды удзельнічаюць вядомыя асобы -- далучайцеся, прышліце свой водгук!





Хачу падзяліцца маёй набольшай прыемнасьцю ад першага дня Алімпіяды ў Ванкувэры. Найлепшы канадзкі хакэіст усіх часоў Уэйн Грэцкі
Уэйн Грэцкі
быў запрошаны запаліць алімпійскі агонь. Дзяды Грэцкага прыехалі ў Канаду зь Беларусі. Выпадкова ўключыла тэлевізар, і бачу - Грэцкі дае інтэрвію канадзкаму журналісту. У канцы журналіст пытаецца, ці не сумуе Грэцкі па часох, калі ён выходзіў на лёд. Часам шкадую, сказў Грэцкі, але цяперашняе маё жыцьцё мае шмат прыемных момантаў. І адной з прыемнасьцяў Грэцкі назваў падарожжа ў Беларусь! Гэта чулі мільёны людзей у Канадзе і сьвеце. Для Беларусі, словы Грэцкага, магчыма, прынесьлі болей за любы медаль...

Уэйн Вялікі, беларус у трэцім пакаленьні
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG