Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаравы: Вабарчыя акругі “нарэзалі” з парушэньнямі


 Леанід Гаравы

Леанід Гаравы

Актывіст з райцэнтру Гарадок Леанід Гаравы даслаў у пракуратуру скаргу з патрабаваньнем перагледзець зацьверджаны раённай выбарчай камісіяй сьпіс выбарчых акругаў у рэгіёне.


У скарзе сябар Рады руху “За Свабоду!” і сябар БСДП (Грамада) Леанід Гаравы даводзіць, што райвыбаркам парушыў выбарчае заканадаўства.

Паводле Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, “выбарчыя акругі ўтвараюцца з прыкладна роўнай колькасьці выбарцаў: адхіленьне колькасьці выбарцаў у выбарчай акрузе... ня можа перавышаць 10 адсоткаў”. З улікам гэтага патрабаваньня, а таксама таго, што на Гарадоччыне жывуць каля 20276 выбарцаў, у кожнай акрузе мусіць быць ад 588 да 721 чалавек.

Гарадоцкая раённая выбарчая камісія па прапанове Гарадоцкага райвыканкама ўтварыла 31 акругу, дзе колькасьць выбарцаў або значна большая, або істотна меншая -- ад 420 да 842 выбарцаў. Такім чынам, лічыць Леанід Гаравы, 18 выбарчых акругаў з 31 утвораны з парушэньнем выбарчага заканадаўства.
XS
SM
MD
LG