Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 лютага ў Празе адбылася акцыя салідарнасьці зь лідэрамі дэмакратычнае моладзі Беларусі.

Акцыю на Вацлаўскай плошчы правялі актывісты Моладзевага Руху Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”.

“Маладое Адраджэньне” пачало збор подпісаў сярод вядомых палітыкаў, студэнтаў ды актывістаў моладзевых арганізацыяў у Чэхіі, Польшчы, Харватыі, Бэльгіі, Нідэрляндах, краінах Балтыі і Скандынавіі пад заявай да ўладаў Беларусі з патрабаваньнем аднаўленьня на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту намесьніцы старшыні “Маладога фронту” Тацьцяны Шапуцькі і спыненьня брутальных рэпрэсіяў супраць беларускай дэмакратычнай моладзі.
XS
SM
MD
LG