Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты моладзевага дэмакратычнага руху ў Гомелі павіншавалі 14 лютага жыхароў гораду з Днём сьвятога Валянціна і раздалі больш за 800 паштовак зь вершам Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Трэба кахаць".


Як паведаміў агенцтву навінаў БелаПАН актывіст апазыцыі Канстанцін Жукоўскі, на паштоўках было напісана: "Кахаю цябе. Люблю Беларусь". Паводле слоў Жукоўскага, "мэта акцыі — нагадаць людзям пра сьвята, пра тое, што каханьне заўсёды перамагае, і трэба любіць — у тым ліку сваіх ворагаў".

Жукоўскі расказаў, што ў акцыі ўзялі ўдзел актывісты гомельскіх ініцыятыў "Новыя людзі" і "Наша альтэрнатыва", віншавальныя паштоўкі былі выпушчаны пры падтрымцы арганізацый "Моладзь БНФ" і "Маладыя хрысьціянскія дэмакраты".

У завяршэньне мерапрыемства актывісты намалявалі не сьнезе сэрца і напісалі фарбай "Жыве Беларусь!". Міліцыя не перашкаджала, але невядомы ў цывільным здымаў на відэакамэру тое, што адбывалася.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG