Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Які ён, шлях Беларусі ў Эўропе? Адказвае Дзяніс Мельянцоў


У Менску прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Шлях Беларусі ў Эўропе». У кулюарах канфэрэнцыі карэспандэнт «Свабоды» гутарыў зь яе ўдзельнікамі пра актуальныя праблемы беларуска-эўрапейскіх і беларуска-расейскіх адносінаў.

Карэспандэнт «Свабоды»: «Апошнім часам у беларускай палітыцы адбыўся шэраг адметных падзей. У прыватнасьці, пачалася выбарчая кампанія, і фармаваньне тэрытарыяльных камісій паказала, што там фактычна няма апазыцыянэраў. Таксама быў выдадзены ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб рэгуляваньні інтэрнэту, узмацніўся ціск на Саюз палякаў, адбылася спроба ўварваньня ў офіс тэлеканалу „Белсат“. На ваш погляд, ці гэта нейкая новая тэндэнцыя ў беларускай палітыцы? Ці не зьвязана яна зь беларуска-расейскім нафтавым канфліктам? І калі гэта сапраўды новая тэндэнцыя, то як мог бы рэагаваць на яе Эўразьвяз?»

Палітоляг Дзяніс Мельянцоў: «На канфэрэнцыі шмат казалі, што няма гарантыі, што заўтра Менск не адмовіцца ад дыялёгу з Эўропай, калі будзе больш спрыяльная эканамічная і зьнешнепалітычная каньюнктура.

Такія рэжымы, як у Беларусі, будуюцца ў значнай меры на страху. І ўзровень страху трэба таксама падтрымліваць, каб ня страціць кантроль над сытуацыяй. Пачынаючы з 2008 году, беларускі ўрад стараўся знайсьці мяжу ў адносінах паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, да якой Беларусь можа падыходзіць, але якую ня варта перасякаць, дзе могуць скончыцца магчымасьці для дыялёгу. Як падлеткі ў сваіх спробах знайсьці межы ў адносінах паміж людзьмі, кідаючы выклік сваім сябрам ці знаёмым, яны шукаюць межы, якія нельга пераходзіць. У некаторым сэнсе беларуская зьнешняя палітыка таксама падлеткавая. І таму яна вельмі пільна адсочвае рэакцыю Эўразьвязу і бачыць, дзе яна перагнула палку, а дзе не, каб выстаўляць нейкія патрабаваньні ў межах гэтага дыялёгу і захоўваць унутрыпалітычную сытуацыю пад кантролем».

Дзяніс Мельянцоў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:05 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG