Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гуляй, Масьленіца!


Сёньня ў Гомелі ва ўсіх чатырох адміністрацыйных раёнах сьвяткавалі Масьленіцу. У Чыгуначным раёне, адным з самых вялікіх у горадзе, іх было ажно тры: на стадыёне «Гомсельмаш», ля палацу культуры таварытва глухіх «Віпра» і ў паселішчы шклавараў Касьцюкоўка.

Масьленіца ў горадзе была «цьвярозай». Каб патрапіць на імпрэзу, трэба было прайсьці праверку. Міліцыянты правяралі тэчкі й пакеты: ці не нясуць людзі «сьпіртовыя напоі, колючыя й рэжучыя прадметы»?

Міліцэйскі кардон ля ДК «Фэстывальны»
Ля ДК «Фэстывальны» ў Савецкім раёне гараджанаў правяралі нават зь мінашукальнікамі. Малады гамельчук Зьміцер да такіх захадаў ставіцца з разуменьнем:

«Выпадкі розныя бываюць. Ці мала хто што прынясе кепскае, небясьпечнае. Гарэлку таксама піць забараняюць».

Масьленіца, ці як яе яшчэ называлі Масьленка, Сырная сядміца, Запусты, ва ўсіх славянскіх народаў была самым вясёлым сьвятам. Продкі сьвяткавалі яе ў апошні тыдзень перад Вялікім пастом. Сьвята завяршала зіму, услаўляла прыход вясны, сонца й цяпла. «Шырокую» масьленіцу сьвяткавалі цягам тыдня. У гэты тыдзень, шануючы бога Вялеса, ахоўніка жывёлы, елі малочныя прадукты, бліны, аладкі.

На стадыёне «Гомсельмаш», ня надта зручным для падобных масавых гуляньняў, многія гараджане зь дзецьмі шукалі й не знаходзілі дымныя печы, дзе б гатаваліся бліны.

Спадарыня Тацяна:

«Зараз пойдзем шукаць, дзе бліны смажаць. Кепска, што няма бліноў — масьленіца не адчуваецца. Раней было лепей».

Гандлёвыя шапікі знаходзіліся ў закутку, за паўночнай трыбунаю стадыёну. У бальшыні шапікаў бліны прывезьлі на масьленіцу гатовымі. Яны асаблівага інтарэсу не выклікамі. І толькі адзін унівэрсам «Сяльмашаўскі» з гаспадыняй Людмілай даўмеся прывезьці на сьвята пліту з патэльнямі і цестам, каб з пылу з жару частаваць гараджанаў гарачымі блінамі на любы густ:

«Са смажанкай, зь вяндлінай, з ікрой, з фарэльлю, з хатняй каўбаскай. Мы з унівэрсаму „Сяльмашаўскі“ тут адныя».

Гарачыя бліны ад унівэрсама «Сяльмашаўскі»

На бегавой дарожцы стадыёну, ачышчанай ад сьнегу, арганізатары прапаноўвалі гараджанам з завязанымі вачыма паставіць чыгунок у імправізаваную печ, зьбіць мячыкам кеглі-бляшанкі, пастраляць з пнэўмавінтоўкі й дастаць за прыз з 12-мэтровага слупа фанэрнага пеўніка.

Ліцэіст Яўген босым палез на слуп за прызам.

«Мілітарысцкая» частка Масьленіцы

Не напілуем — дык пагрэемся.


У чаканьні гасьцінца


Карагоды для ўсіх узростаў.

Конны пешаму не таварыш

Тутэйшых цыганоў за турнікеты не пусьцілі.

Высакавата!

Дзяніс адужаў бацьку

Масьленіца ў Менску

Масьленіца ў Менску
Сёньня і заўтра — апошнія дні масьленічнага тыдня. Па традыцыі праваджаюць Масьленіцу песьнямі, танцамі і смачнымі пачастункамі. На пляцоўцы каля Палаца спорту ў Менску да вечара гудзе кірмаш. А з панядзелка ў праваслаўных пачынаецца вялікі пост.

Завея добраму настрою не перашкода

Глядзець было холадна — хацелася далучыцца да танцораў

У кожнага сваё футра....

Салярны знак. Шкада, што ня грэе

Каля Палаца спорту прайшоў мітынг у падтрымку нашых алімпійцаў. Выступае мама фрыстайліста Дзьмітрыя Дашчынскага Алена Дашчынская.

Пра дзень сьвятога Валянціна таксама не забыліся — абаранкі суседнічаюць з сэрцамі

Разгарніся, душа!

Ля самавара

Якая Масьленіца без бліноў!

І чарка, і скварка.


Хай холадна. Затое весела і смачна!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG