Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горкі: Актывіста вінавацяць у дачы хабару ваенкому


Ільля Заранок (у цэнтры)

Ільля Заранок (у цэнтры)

Грамадзкага актывіста з Горак Ільлю Заранка сёньня дапыталі ў міжраённай ваеннай пракуратуры ў Магілёве. Нагодай для гэтага стаў ананімны ліст, у якім сьцьвярджаецца, што актывіст даваў хабар ваеннаму камісару Горацкага раёну.

Ільля Заранок: «У ім напісана, што я чалавек, які падрывае канстытуцыйныя асновы нашай дзяржавы. З намі ўступіў у таемную змову горацкі ваенком і атрымаў ад нас хабар. Такім чынам ён даў мне адтэрміноўку ад службы ў войску. Я патлумачыў сьледчаму Будзько, што я наагул ніколі не сустракаўся з ваенкомам. Акрамя таго, я дагэтуль зьяўляюся студэнтам — магістрантам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. І адтэрміноўку маю па праву. Я запытаўся, калі ліст ананімны, чаму рэакцыя на яго такая. Сьледчы адказаў, што ў лісьце ёсьць спасылка на крымінальнае злачынства, таму яго й правяраюць».

Актывіст лічыць, што дасланы ў ваенную пракуратуру ліст з абвінавачваньнямі — правакацыя, скіраваная на запалохваньне ня толькі яго:

«Я не абыякавы чалавек да тыя падзеяў, якія адбываюцца ў Беларусі. Я ўдзельнічаю ў тых ці іншых мерапрыемствах дэмакратычных сілаў. Ідуць выбары й шмат хто будзе браць удзел у іх. Нехта як кандыдат у дэпутаты, нехта як назіральнік, нехта як сябра камісіяў».

Учора той жа сьледчы наведаў у Горках грамадзкага актывіста і кіраўніка незарэгістраванай пратэстанцкай суполкі «Свабода ў Госпадзе» Пятра Маланачкіна. Яго таксама вінавацяць ананімшчыкі ў дачы хабару ваенкому. Ягоны сын Ільля вучыцца ў Польшчы.

Візыт сьледчага Пётра Маланачкін зьвязаў з прыездам у Горкі лідэра незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца. 10 лютага на сустрэчы ў кватэры Маланачкіна, якая выкарыстоўваецца і як офіс пратэстанцкай суполкі, прысутнічаў дзясятак прыхільнікаў партыі.

XS
SM
MD
LG