Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Крэдыты ў абмен на свабодныя выбары”


Былы старшыня Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг цяпер кіраўнік аднаго з найбольшых у Эўропе палітычных фондаў — нямецкага фонду імя Конрада Адэнаўэра. Разам з тым ён застаецца дэпутатам Эўрапарлямэнту. У сваю першую замежную паездку ў новай якасьці — у Бе

Былы старшыня Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг цяпер кіраўнік аднаго з найбольшых у Эўропе палітычных фондаў — нямецкага фонду імя Конрада Адэнаўэра. Разам з тым ён застаецца дэпутатам Эўрапарлямэнту. У сваю першую замежную паездку ў новай якасьці — у Бе

Экс-старшыня Эўрапарлямэнту, кіраўнік нямецкага фонду імя Конрада Адэнаўэра Ганс-Герт Пётэрынг падчас візыту ў Беларусь, 13 лютага, сустрэўся з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў.

Ганс-Герт Пётэрынг сустрэўся зь лідэрамі Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя». Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, спадар Пётэрынг належыць да «каштоўнаснага» крыла эўрапейскай палітыкі адносна Беларусі:

«Я яму нагадаў, што ён быў адзіны эўрапейскі палітык, якога не змаглі пасадзіць у самалёт, які вылятаў на Пэкінскую алімпіяду. Гэта ўдалося зрабіць адносна Сарказі, Барозы. А ён сказаў катэгарычнае „не“, бо там парушаюць правы чалавека. І другі прыклад — у яго была мажлівасьць сустрэчы з Лукашэнкам, але абавязкова ў дадатку з прадстаўнікамі Палаты. Ён таксама ад гэтага адмовіўся. Таму зь ім можна размаўляць ня толькі дзеля пратаколу. Мы абмяркоўвалі эўрапейскую палітыку, палітыку Брусэля. У мяне крытычны погляд, і я шчыра аб гэтым распавёў».

Анатоль Лябедзька лічыць важным, каб эўрапейцы сфармулявалі адзіны мэсыдж для афіцыйнага Менску.

«Тут Пётэрынг пагадзіўся. Я сфармуляваў наш падыход, што магло б быць адным мэсыджам. Гэта формула: крэдыты ў абмен на свабодныя выбары».

Таксама палітыкі выказаліся адносна дзейнасьці фонду імя Конрада Адэнаўэра, які апошнім часам «зьменшыў падтрымку прапаноў, зьвязаных з дэмакратыяй і зрабіў крэн у бок траваядных праектаў».

Лябедзька: «Мажлівасьці ў іх дастаткова вялікія, і мы зацікаўлены, каб была падтрымка рэпрэсаваных, незалежных, грамадзка-палітычных мэдыяў. І пра гэта сёньня таксама ішла размова».

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пасьля сустрэчы з Гансам-Гертам Пётэрынгам сказаў:

«Я расцэньваю гэты візыт, і, зрэшты, Пётэрынг пра гэта заяўляў, як абсалютна адназначнае сьведчаньне таго, што Эўразьвяз чакае руху Беларусі ў кірунку дэмакратыі і ЭЗ, і фундацыя, якую спадар
Гэты візыт спадара Пётэрынга вельмі яскрава падкрэсьлівае, што ў беларускіх уладаў не атрымаецца гуляць у тую ж гульню, у якую яны шмат гадоў гулялі з Расеяй.
Пётэрынг сёньня прадстаўляе, не забываецца на каштоўнасьці. І каштоўнасьці былі і будуць на першым месцы ў вызначэньні сваёй палітыкі адносна Беларусі. І што падтрымка была, будзе і застанецца на баку прадэмакратычных сілаў. Менавіта з гэтага гледзішча, я лічу візыт вельмі важным».

Спадар Янукевіч выказаў спадзяваньне, што палітыка заангажаваньня Беларусі ў эўрапейскія працэсы будзе працягвацца:

«Гэты візыт спадара Пётэрынга вельмі яскрава падкрэсьлівае, што ў беларускіх уладаў не атрымаецца гуляць у тую ж гульню, у якую яны шмат гадоў гулялі з Расеяй. Гэта значыць, казаць тое, што хочуць чуць, але нічога не рабіць. Супрацоўніцтва і кантакты, як палітычныя так і эканамічныя, надалей будуць вельмі ясна абумоўленыя крокамі ў адказ з боку беларускіх уладаў».

Ганс-Герт Пётэрынг сустрэўся таксама з прадстаўнікамі незарэгістраваных аб’яднаньняў. Асобна — зь сябрамі БХД. Паводле Паўла Севярынца, гэта была сустрэча «на шляху добрага супрацоўніцтва».

«Асноўная частка была прысьвечана пытаньню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, яе рэгістрацыі, ціску на сяброў БХД падчас рэгістрацыі ці падчас кампаніяў. Яго цікавіла, як адмовы ў рэгістрацыі ўплываюць на партыю, ці ня ёсьць гэта нейкім расчараваньнем, нагодай для дэпрэсіі? У нас гэта нагода для таго, каб працаваць яшчэ мацней. Што тычыцца спадара Пётэрынга і спадара Пратасевіча, то яны ёсьць найбольш пасьлядоўнымі і моцнымі абаронцамі дэмакратыі і беларускай незалежнасьці».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG