Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івана Шульгу 13 лютага вызвалілі са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на Акрэсьціна на некалькі гадзінаў раней ад тэрміну, калі канчаўся тэрмін ягонага дзесяцідзённага зьняволеньня.

Паводле калегаў Івана, гэта было зроблена, каб пазьбегнуць розгаласу вакол вызваленьня. Тэлеканал «Белсат», зь якім супрацоўнічае спадар Шульга, цягам 10 дзён ягонага арышту заклікаў усіх неабыякавых беларусаў дасылаць яму паштоўкі на Акрэсьціна, а сёньня — прыйсьці і сустрэць яго.

«Я ў добрай фізычнай і маральнай форме. Дзякуй усім за падтрымку», — сказаў іван Шульга адразу пасьля вызваленьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG