Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Размова ў Менску пра Саюз палякаў


Ганс-Герт Пётэрынг

Ганс-Герт Пётэрынг

Сёньня ў Менску кіраўнік Фонду імя Конрада Адэнаўэра Ганс-Герт Пётэрынг сустрэўся з кіраўніком незарэгістраванага Саюзу палякаў Анжалікай Борыс і старшынём Галоўнай рады арганізацыі Андрэем Пачобутам.

У сустрэчы таксама браў удзел Яцэк Пратасевіч, які ўзначальвае дэлегацыю па сувязях зь Беларусьсю у Эўрапарлямэнце.
Як паведаміў Андрэй Пачобут, спадар Пётэрынг перадаў ім са спадарыняй Борыс словы падтрымкі ад кіраўніка Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка. Кіраўнікі Саюзу палякаў распавялі пра сытуацыю, у якой апынулася іхняя арганізацыя нацыянальнай меншасьці, пра перашкоды ў сваёй дзейнасьці. Паводле Андрэя Пачобута, спадар Пётэрынг быў зьдзіўлены пачутаму і зазначыў, што падтрымка нацыянальных меншасьцяў — гэта стандарт, які прыняты ў краінах Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG