Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gazeta Wyborcza: “Сікорскі перадаў ліст Лукашэнку”


Радаслаў Сікорскі і Сяргей Мартынаў

Радаслаў Сікорскі і Сяргей Мартынаў

У артыкуле пра ўчорашнюю сустрэчу міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі Радаслава Сікорскага і Сяргея Мартынава, польская газэта піша, што Сікорскі перадаў праз Мартынава Лукашэнку неафіцыйны ліст.

Паводле газэты, у лісьце 10 пунктаў, падтрымку якіх Варшава ставіць у залежнасьць ад павагі Менску да правоў польскай меншасьці. Гаворка ідзе пра падтрымку для Беларусі сярод іншага ў пытаньнях чарговай пазыкі ад МВФ, скасаваньне візавых санкцыяў, пачатак у Беларусі часткі праграмаў Усходняга партнэрства, «і нават уваход Беларусі на правах паўнавартаснага чальца ў Раду Балтыйскіх дзяржаў».

Gazeta Wyborcza піша таксама, што МЗС Польшчы рыхтуе сьпіс грамадзянаў Беларусі, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы і ўсяго Эўразьвязу. Неафіцыйна паведамляецца, што ў ім — кіраўніцтва праўладнага саюзу палякаў на чале з Станіславам Сямашкам.

«Тэрмін абвяшчэньня гэтага сьпісу — гэта пытаньне гадзінаў і дзён, а ня тыдняў», — заявіў газэце прэсавы сакратар МЗС Польшчы Пётар Пашкоўскі.

Між тым учора кіраўнік Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк заявіў, што «не выключае разрыву дачыненьняў паміж ЭЗ і Беларусьсю. Калі ня будзе ніякага пазытыўнага водгуку на пацяпленьне, якое прапанаваў Эўразьвяз».



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG