Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е...

  • Ад –7 да –3, сьнег.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • 13 лютага – прысяга навабранцаў ва Ўзброеных сілах і ў памежнай службе Беларусі.
  • 14 лютага – на Дзень Сьвятога Валянціна “маладафронтаўцы” маюць правесьці сьвяточнае шэсьце з фэервэркамі ў цэнтры Менску.
  • 14 лютага – у Палацы культуры вэтэранаў (Менск, вул. Янкі Купалы, 21) канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • 14 лютага – у Кітаі адзначаюць пачатак “Году тыгра”


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • 13 лютага 1705 – нарадзілася пісьменьніца, асьветніца і драматург Уршуля Радзівіл
  • 14 лютага 1906 – нарадзіўся гісторык Мікалай Улашчык
  • 14 лютага 1907 – нарадзіўся паэт Алесь Звонак
  • 13 лютага 1973 – нарадзіўся паэт Андрэй Хадановіч


ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

  • 14 лютага – Дзень Сьвятога Валянціна
  • 13 лютага 1940 – Міхаіл Булгакаў зрабіў апошнія дадаткі ў тэкст раману “Майстар і Маргарыта”.
  • 13 лютага 1984 – пленум ЦК КПСС абраў генэральным сакратаром ЦК КПСС Канстанціна Чарненку.
  • 14 лютага 1989 – памёр Старшыня Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч
  • 13 лютага 1990 – падпісана пагадненьне аб аб’яднаньні Усходняй і Заходняй Нямеччыны
  • 13 лютага 2009 – памёр перакладчык Валянцін Тарас.


МІНУС 365:


ЦЫТАТА НАПАМЯЦЬ:

  • “Гаспадарчыя справы нельга занядбоўваць. Усюды, дзе знаходзяцца беларусы, яны павінны ствараць матэрыяльную базу, найлепш на каапэратыўных прынцыпах. Такая матэрыяльная база была б падставай беларускага жыцьця. Забедныя мы, каб аб гэтым ня думаць” (В. Жук-Грышкевіч, 1949 год).
XS
SM
MD
LG