Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Які ён, шлях Беларусі ў Эўропе? Адказвае Сабін Фішэр


У Менску прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Шлях Беларусі ў Эўропе». У кулюарах канфэрэнцыі карэспандэнт «Свабоды» гутарыў зь яе ўдзельнікамі пра актуальныя праблемы беларуска-эўрапейскіх і беларуска-расейскіх адносінаў. Вось відэавытрымка з размовы з палітолягам Сабін Фішэр (Францыя).

Карэспандэнт: «Апошнім часам у беларускай палітыцы адбыўся шэраг адметных падзей. У прыватнасьці, пачалася выбарчая кампанія, і фармаваньне тэрытарыяльных камісій паказала, што там фактычна няма апазыцыянэраў. Таксама быў выдадзены ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб рэгуляваньні інтэрнэту, узмацніўся ціск на Саюз палякаў, адбылася спроба ўварваньня ў офіс тэлеканалу „Белсат“. На ваш погляд, ці гэта нейкая новая тэндэнцыя ў беларускай палітыцы? Ці не зьвязана яна зь беларуска-расейскім нафтавым канфліктам? І калі гэта сапраўды новая тэндэнцыя, то як мог бы рэагаваць на яе Эўразьвяз?»

Сабін Фішэр
пачакайце
Embed

No media source currently available

0:00 0:01:54 0:00


Сабін Фішэр: «Ня думаю, што гэта зусім новы трэнд, таму што такія рэчы можна было бачыць у Беларусі і летась. Але цяпер гэта зьвязана з выбарамі, якія маюць адбыцца сёлета і ў наступным годзе. І таму я думаю, што сытуацыя ў Беларусі і летась, і цяпер заўжды была зьмяшаная. Гэткае разьвіцьцё падзеяў выклікае заклапочанасьць з боку Эўразьвязу, які вельмі ўважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі. Як вядома, санкцыі Эўразьвязу супраць Беларусі ўсё яшчэ існуюць, хаця яны часова прыпыненыя. Гэта значыць, што для Эўразьвязу важна сачыць за разьвіцьцём падзей у Беларусі і да канца году прыняць новае рашэньне. Тады шмат што будзе залежаць ад унутранай сытуацыі падчас выбараў. Я думаю, вельмі важна, што Эўразьвяз пакуль проста сочыць за разьвіцьцём, бо ёсьць і пазытыўнае, і нэгатыўнае. Таму што няўрадавыя арганізацыі вельмі актыўна ўдзельнічаюць у рамках грамадзянскага форуму „Ўсходняга партнэрства“, і ўрад не замінае гэтай дзейнасьці. Вось гэта вельмі пазытыўная зьява. Таму я і сказала, што сытуацыя зьмешаная, супярэчлівая. Цяпер Эўразьвязу трэба падтрымліваць пазытыўныя зьявы і крытыкаваць негатыўныя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG