Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржава распачынае буйнамаштабную культурніцкую кампанію “Беларусь — гэта мы”. Яе ініцыятарамі выступілі прадстаўнікі беларускай творчай інтэлігенцыі, якія падтрымліваюць уладу.


Акцыя разьлічаная на цэлы год, у яе рамках пройдзе каля сотні культурных праектаў — канцэртаў, спэктакляў, выставаў ва ўсіх кутках
Культура — гэта імідж краіны
краіны і ня толькі. Геаграфія самая шырокая — Масква, Санкт-Пецярбург, Парыж, краіны Балтыі, Кітай. Міністар культуры Павал Латушка распавёў:

“Мы таксама плянуем шэраг мерапрыемстваў па-за межамі Беларусі, бо культура — гэта імідж краіны. Мы плянуем арганізаваць выступленьні нашых калектываў, выставы нашых мастакоў у суседніх краінах, у краінах Эўропы”.


НАЦЫЯНАЛЬНае мастацтва -- для беларусаў і на экспарт


Аляксандар Анісімаў
Асноўны акцэнт будзе рабіцца менавіта на нацыянальнае мастацтва, прычым ва ўсіх яго сфэрах. Галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сымфанічнага аркестру, заслужаны дзеяч мастацтваў Расеі Аляксандар Анісімаў кажа:

“Мы ганарымся, што шмат якія прэм’еры музыкі беларускіх аўтараў праходзяць пры поўнай залі і павышанай увазе аўдыторыі”.

Кіраўнік Нацыянальнага канцэртнага аркестру, народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг падкрэсьліў, што сёлета прагучыць шмат нацыянальных праграмаў:

“Перадусім гэта праграма, прысьвечаная 80-годзьдзю з дня нараджэньня знакамітага паэта Ўладзімера Караткевіча. Другая праграма прысьвечаная музыцы беларускага замежжа, трэцяя — народнаму артысту Беларусі Эдуарду Зарыцкаму. Я хацеў бы нагадаць, што за апошнія гады намі падрыхтавана 28 праграм на тэксты беларускіх паэтаў-клясыкаў: Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Адама Міцкевіча, Адама Русака, Уладзімера Караткевіча ды іншых”.


Камэрцыя замест датацыяў


Мастацкі кіраўнік ансамбля “Сябры”, народны артыст Анатоль Ярмоленка кажа, што акцыя “Беларусь — гэта мы” стане іспытам і для
Будуць прадавацца квіткі і будзе відаць, хто што можа
артыстаў:

“Гэта будзе таксама і праверка на тое, як народ, публіка адносяцца да тых творчых калектываў, таму што ніякіх датацыяў на гэта, як я разумею, ня будзе. Усё будзе плянава, будуць прадавацца квіткі і будзе відаць, хто што можа”.

Павал Латушка, Уладзімер Пракопцаў
Дарэчы, што да фінансаваньня акцыі, міністар культуры Павал Латушка сказаў:

“Мы б вельмі хацелі, каб перадусім гледачы прагаласавалі за нашу акцыю, прыйшлі на гэтыя канцэрты, на выставы, набыўшы квіток. Таму мы спадзяемся, што гэтая акцыя будзе мець камэрцыйны характар. Зразумела, мы будзем прыцягваць сродкі спонсараў, дабрачынцаў, мэцэнатаў, якія змогуць дапамагчы ў правядзеньні мерапрыемстваў хаця б па-за межамі нашай Беларусі. Зразумела, ганарары таксама будуць выплачвацца за кошт камэрцыйных даходаў”.

Да прыкладу, толькі на арганізацыю выставы Івана Хруцкага ў Люўры і штаб-кватэры ЮНЭСКО ў Парыжы трэба каля 25 тысяч даляраў, паведаміў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Ўладзімер Пракапцоў:

“Плянуецца выстава Івана Хруцкага ў штаб-кватэры ЮНЭСКО ў Парыжы 22 верасьня, а затым мы плянуем зрабіць гэтую выставу ва
Няхай хоць удзёўбваюць, што “Беларусь — гэта мы!” Таксама хоць штосьці карыснае
ўсясьветна вядомым музэі — Люўры”.

Ня ўсе дзеячы культуры з захапленьнем успрымаюць ідэю правядзеньня акцыі. Вядомая сьпявачка Кася Камоцкая кажа:

“Я ўвогуле супраць усялякіх буйнамаштабных мерапрыемстваў дзяржаўных, таму што гэта заўсёды зьвязана з прафанацыяй самой ідэі і з моцнымі ўліваньнямі грошай у нейкіх бяздарных. Але, зь іншага боку, няхай хоць удзёўбваюць, што “Беларусь — гэта мы!” Таксама хоць штосьці карыснае”.

А распачнецца акцыя ў нядзелю канцэртам “Я люблю Беларусь” у Гомелі — будуць сьпяваць Аня Шаркунова і Герман.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG