Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія палякі зьвярнуліся да ЭЗ і міжнароднай супольнасьці


Дональд Туск

Дональд Туск

Прадстаўнікі берасьцейскай філіі Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) выступілі са зваротам “да эўрапейскіх устаноў, міжнароднай супольнасьці і ўсіх людзей добрай волі”, у якім выказалі глыбокую занепакоенасьць у зьвязку з апошнімі рэпрэсіямі беларускіх уладаў супраць іх арганізацыі.


У звароце прыводзяцца шматлікія факты парушэньняў правоў гэтай нацыянальнай меншасьці, якія “адбываюцца ў геаграфічным цэнтры Эўропы, у краіне, якая зьяўляецца суседам Эўрапейскага Зьвязу і дэкляруе гатовасьць да разьвіцьця зь ім партнэрскіх адносінаў”.

“Мы ня маем свабоды дзейнасці, мусім лічыцца з навязваньнем нам такіх арганізацыйных рашэньняў, якія ня могуць быць выкананыя”, — гаворыцца ў заяве берасьцейскай філіі СПБ. — “Нават супрацоўніцтва з польскім консульствам выклікае тут падазрэньні і нэгатыўныя характарыстыкі з боку ўладаў. Мы зьяўляемся грамадзянамі другой катэгорыі ў сваёй асобнай незалежнай дзяржаве, зь якой нас зьвязвае гісторыя і сучаснасьць”.

Тым часам у Варшаве на запрашэньне МЗС Польшчы знаходзіцца зь візытам кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства Сяргей Мартынаў. Разам з польскім міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім ён мае абмеркаваць праблему перасьледу польскай меншасьці беларускімі ўладамі.

Як заявіў раней журналістам прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск, “беларускае МЗС не пачуе нічога прыемнага ад польскага МЗС”.
XS
SM
MD
LG