Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя цікавяцца актывістамі БХД


Удзельнікі сустрэчы зь Паўлам Севярынцам

Удзельнікі сустрэчы зь Паўлам Севярынцам

Пракуратура Магілёўскай вобласьці падазрае горацкага актывіста, кіраўніка незарэгістраванай пратэстанцкай суполкі “Свабода ў госпадзе" Пятра Маланачкіна ў спробе даць хабар ваеннаму камісару Горацкага раёну.


“Во толькі ў мяне быў сьледчы абласной пракуратуры з Магілёва Будзько. Ён пытаўся ў мяне, ці даваў я хабар пракурору горацкаму. Нібыта ім даслалі ананімны ліст, што менавіта я даваў гэты хабар. Я яму адказаў, што хабару не даваў і не даю. І запатрабаваў прыцягнуць да адказнасьці ананімшчыка. Маё патрабаваньне й саму гутарку Будзько занатоўваў”, — паведаміў “Свабодзе” Пётар Маланачкін.

Візыт сьледчага спадар Маланачкін зьвязвае з прыездам у Горкі лідэра незарэгістраванай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца. 10 лютага на сустрэчы ў кватэры актывіста, якая выкарыстоўваецца і як офіс пратэстанцкай суполкі, прысутнічаў дзясятак прыхільнікаў партыі.

“На сустрэчы мы, відаць, насамрэч гаварылі пра забароненыя рэчы ў сёньняшняй Беларусі — пра свабоду веравызнаньня, выбары, дэмакратыю, галоснасьць”.

Цікавіўся сьледчы й сынам Маланачкіна Ільлёй. Той вучыцца ў Польшчы і зьяўляецца адным з заснавальнікам БХД. Ільля — сьведка ў справе нерэгістрацыі партыі.

“У Менску ня могуць разабрацца, дзе ён вучыцца — ці то ў Беластоку, ці то ў Беларусі. На наступным тыдні ён зьбіраецца паехаць у Менск у пракуратуру й даць тлумачэньні наконт гэтага”, — кажа Маланачкін.
XS
SM
MD
LG