Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр партыі БНФ: “Умовы для перадвыбарчай працы пагаршаюцца”


Аляксей Янукевіч

Аляксей Янукевіч

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч адмоўна ацаніў рашэньне Менгарвыканкаму пра тое, дзе нельга зьбіраць подпісы выбарцаў для вылучэньня на кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў. Нагадаем, 8 лютага Менгарвыканкам дазволіў зьбіраць подпісы не бліжэй за 200 мэтраў ад падземных пераходаў і станцыяў мэтро.

«Нават падчас былой прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году ўлады не перашкаджалі зьбіраць подпісы ў падземных пераходах і каля станцыяў мэтро. Гэта ня толькі спроба ізаляваць апазыцыйных кандыдатаў ад грамадзтва, але і спроба ізаляваць грамадзтва ад палітычных працэсаў, якія адбываюцца ў краіне», — мяркуе Аляксей Янукевіч.

«Мы ўсё роўна будзем камунікаваць зь людзьмі», — запэўніў лідэр партыі БНФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG