Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыродаахоўныя інспэктары папоўнілі бюджэт на 5,7 млрд. рублёў


Дзяржаўная інспэкцыя аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце папоўніла бюджэт на 5,7 мільярдаў рублёў. Пра гэта паведаміў кіраўнік інспэкцыі Міхаіл Арэшка падчас прэсавай канфэрэнцыі.


“У скарб мы накіравалі каля 3,2 мільёна рублёў у выглядзе штрафаў і 2,5 мільярда ў выглядзе кампэнсацыі шкоды, нанесенай прыроднаму асяродзьдзю”, — паведаміў Міхаіл Арэшка.

Паводле статыстыкі інспэкцыі, летась было зарэгістравана 13 700 парушэньняў прыродаахоўнага заканадаўства. У праваахоўныя органы перадалі 675 спраў — на 43% больш, чым у 2008 годзе.

На 47% больш, чым у папярэднім годзе, канфіскавалі рыбы, якую злавілі браканьеры, а гэта 22 тоны 800 кіляграмаў.

Міхаіл Арэшка адзначыў, што парушальнікі карыстаюцца перадавым абсталяваньнем, у тым ліку GPS.
XS
SM
MD
LG