Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Астравецкі райвыканкам зьмясьціў ў раённай газэце сьпіс месцаў, дзе забараняецца зьбіраць подпісы па вылучэньню кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.

У рашэньні №58 ад 05.02.2010 гаворыцца , што пастанова дзейнічае з 14 лютага па 15 красавіка.

Згодна зь ёй у Астраўцы нельга праводзіць пікеты па збору подпісаў якраз у цэнтральнай частцы горада: “бліжэй за 100 мэтраў ад адміністрацыйных будынкаў, устаноў культуры, аховы здароўя, адукацыі…”.

Пастанова датычыць таксама мястэчак і вёсак раёну, у ёй гаворыцца, што ў вёсках пікеты нельга праводзіць бліжэй як 100 ад крамаў.

Мясцовы актывіст Іван Крук камэнтуючы рашэньне райвыканкама кажа, што астравецкія чыноўнікі ў хуткім часе будуць баяцца нават сваёй цені.

Зь яго слоў, ніякіх масавых вылучэньняў апазыцыйных кандыдатаў у Астравецкім раёне не плянуецца, але мясцовая вэртыкаль баіцца, каб людзі не зьбіраліся разам і не абмяркоўвалі сваіх жыцьцёвых праблемаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG