Лінкі ўнівэрсальнага доступу


"Ва Ўкраіне дзьве навіны, адна добрая, другая кепская: добрая - Тымашэнка ня стала прэзыдэнтам, кепская - прэзыдэнтам стаў Януковіч". Гэты анэкдот (працытаваны dragonmoonbird) - першае, што мне трапілася на вочы, калі я пачаў палявыя дасьледаваньні ўкраінскай блогасфэры - дакладна адлюстроўвае пераважны настрой інтэрнэт-грамады нашых паўднёвых суседзяў. З тэзай, што апошнія прэзыдэнцкія выбары былі "выбарамі бяз выбару", згаджаліся, бадай, 99,9% украінскіх блогераў. Тым ня менш, іхныя меркаваньні падзяліліся. Драматычны водападзел пралёг паміж тымі, хто заклікаў абраць "меншае зло" ў тым ці іншым абліччы, і тымі, хто паміж двума зламі выбіраць адмовіўся.

Узорна-паказальная размова адбылася пасьля выбараў у блогу a_k88. Ён выклаў здымак свайго выбарчага бюлетэню, дзе была прастаўленая галачка насупраць графы "Не підтримую жодного кандидата на пост Президента України". Дадаўшы, што "маё сумленьне чыстае", бо "абодва кандыдаты брыдкія".



"Згоден :( Тільки один даун, і на весь світ буде сором, шо зек при владі. А інша хоч презентабельніше виглядає і знає різницю між геноцидом і генофондом"
. (wertiberd)

"Є два шматки гімна. Лівий шматок і правий шматок. Якщо є можливість один з них з’їсти - чи обов’язково це робити?"
(miscman)

"Якшо хочеш опускатися до таких примітивних порівнянь, то скажу, що ти рано чи пізно цей шматок з'їсиш, якшо не по своїй волі, то по волі інших. І зараз ти будеш ним нагодований. А варто було обрати той, який менший за розміром або менше смердить". (wertiberd)

"Не було меншого за розміром, не-бу-ло. І я буду ним нагодований, і ти, і був би нагодований, хто б не переміг. Однак вважаю, що краще відпльовуватися і відфиркуватися, аніж куштувати з власної волі, а чи й прицмокувати. А ну як пощастить і нічого до рота не попаде. Вибач за грубе порівняння, але обидві постаті в мене буквально так візуалізуються - як велетенські балакучі гімняки. Клятий сором". (miscman)

Прыведзенае параўнаньне - яшчэ даволі мяккае, гучалі і значна больш рэзкія ацэнкі кандыдатаў:

"Я вам зараз скажу, за кого нада голосувать, за Фйодоровича чи Тимошенчиху. Це так само просто оприділить, якби маніяк предложив одрізать вам руку або ногу. Яка в вас професія, чи повязана вона з роботою руками чи ви, несмотря ні на шо, луче оставили б цілі ноги, шоб можна було легко втекти, коли треба? Це питання тіки здається складним, на нього легко відповісти, якшо взять бомагу і написать кількість мінусів життя без ноги і порівнять його з мінусами життя без руки... Можна поставить Президентом непогано артикульовану сучару-напьорсточніцу, шо радісно зазира вам в очі. Або можна Фйодоровича, неписьменного олігофрена з аутизмом..." (faina_kaplan)

Зрэшты, блогер nehrebeckyj не палічыў прапанаваны выбар безнадзейным:

"Дякую за чіткі критерії. Без ніг можна Джоном Сільвером стати чи Повєстью а настоящем чєловєкє, а без рук навіть гузно не витреш..."


(Падгледжана ў fistashok)

Паўшчуваўшчы сваіх фрэндаў за "няўменьне спраўляцца з такой простай і паўсядзённай задачай, як прыняцьце рашэньня" у сытуацыі, калі крытэры не настолькі палярызаваныя, як падчас выбару паміж "золатам і лайном" - "а выбіраць, як ні круці, трэба" - блогер kondybas паспрабаваў давесьці, што зрабіць "разумны выбар" заўжды можна. На прыкладзе куплі кватэры. Ёсьць шэсьць варыянтаў, якія на першы погляд могуць падасца аднолькава паганымі. Аднак, прыгледзеўшыся да іх уважліва, рацыянальна ўзвашыўшы ўсе "за" і "супраць", можна ўбачыць, што некаторыя зь іх ніштаватыя, а іншыя ну зусім ні ў якія вароты ня ўлазяць. Усё салідна, "па навуцы", з табліцамі, лічбамі. Падразумявалася, што Тымашэнка ў ролі "меншага зла" - выбар больш прымальны. У іншых месцах kondybas без эківокаў тлумачыў, чаму менавіта: "За Януковічам-алігархам куча трупаў і агульная манера вырашаць справы сілай. Выглядае ён тупа і дэбільна, але забівае не марудзячы і не сумняваючыся".

Знайшоўся адвакат і ў Януковіча. У гэтай ролі выступіў блогер vzua, напісаўшы вялізны тэкст, дзе даводзілася, што менавіта Віктар Фёдаравіч - тое самае "меншае зло". Бо адзінае, да чаго ён імкнецца - "дзяржава роўных карупцыйных магчымасьцяў эпохі Кучмы" (кожны крадзе, колькі яму належыць паводле статусу і не замінае рабіць гэта астатнім, кожны можа "вырашыць пытаньне" за вызначаную суму, дзяржава сочыць за "парадкам" у гэтым працэсе, адначасова зьяўляючыся галоўным карупцыйным інструмэнтам). Мэта Януковіча - усяго толькі "ўлада дзеля захаваньня статусу і павелічэньня прыбытку". Тады як мэта Тымашэнкі - "улада дзеля ўлады". Юлія Ўладзіміраўна, на думку блогера, вельмі небясьпечны "сапраўдны фанатык улады", чыя дыктатура, імаверна, скончыцца каляпсам Украіны.

Довады выглядалі сур'ёзнымі. Таму, улічваючы невялікі адсоткавы разрыў паміж кандыдатамі, хто ведае, ці ня стаў гэты допіс той саломінкай, якая пераламала сьпіну вярблюду?




(Падгледжана ў livasprava)

Ня выратаваў сытуацыю адчайдушны заклік рамантыка-нацдэма, вэтэрана аранжавай рэвалюцыі і вялікага сябра ўсіх сьвядомых беларусаў блогера polar_bird:

"Якщо хтось не хоче голосувати за ЮВТ з міркування "не хочу відповідати за дії цієї істерички" - то прошу проголосувати типу для мене. У випадку чого - я відповідатиму за голоси всіх, хто підтримає ЮВТ на це моє прохання. з іншого боку, у випадку перемоги ВФЯ - буду таврувати усіх, хто голосував за "непідтримуюжодного". Майте на увазі і не ображайтесь".

Абудзіць масавы энтузіязм не атрымалася:

"Ти ще серце вирви із грудей і поведи за собою людей аби ним (серцем) проголосувати. Вибач, але я не бачу чим Янук гірший за Юлю. Звісно вони геть різні. І цілі і методи відрізняються. Проте, на моє переконання і перша і другий - зло для моєї країни. І хто б з них не став президентом - з ним доведеться боротись всім небайдужим українцям. Тому голосуючи проти всіх я відбираю голоси в переможця, хто б ним не став. Це тут намагаються переконати, що проти всіх, то голос - за зека. А на сході все навпаки - людям кажуть що проти всіх то голос за Юлю. Так що проти всіх це всього лише - проти всіх. Не за Янука чи за Юльку, а саме - проти обох. Це перепис, не тіх хто бажає уникнути відповідальності, а навпаки - тих, хто вже зараз збирається боротись із "переможцем". (zipa)

"Не можна трахати країну кілька років поспіль, а потім вдягнути вишиванку, заплести косу і стати президентом".
(mr_facher)

"Расколіна сьвету праходзіць праз сэрца паэта". Падобна, Палярны Птах успрыняў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў як асабістую трагедыю і паразу. Бо неўзабаве пасьля іх ён абмацюкаў сваіх чытачоў і абвясьціў, што блог зачынены.

ЦМОК ДВУХГАЛОВЫ: БЫДЛА І СУПРАЦЬУСІХІ


Віну за перамогу Януковіча ўсклалі на дзьве групы насельніцтва: да заўжды ва ўсім вінаватага традыцыйнага "быдла" дадаліся яшчэ "супрацьусіхі", т.б. тыя, хто падступна і подла прагаласаваў супраць усіх. Хаця, як мяркуецца, павінны былі (каму? чаму?) галасаваць за Тымашэнку.

"Екзіт пол показує, що противсіхи зробили Яника президентом"
- вынес прысуд kotygoroshko.

"Супрацьусіхі" катэгарычна запярэчылі:

"Я вважаю, що це Тимошенко зробила Януковича президентом. Якщо би проти Януковича виступав якийсь інший кандидат з меншим рівнем одіозності, то цей пітекантроп ніколи не став би нашим президентом" - напісаў posmixator, у чатырох пунктах абгрунтаваўшы сваю тэзу: 1) Тымашэнка сама актыўна "выполвала" аранжавы сэктар, цягнучы коўдру на сябе, сеючы разлад і расчараваньне; 2) Яна - "шикарна олігархша", якая самім стылем свайго жыцьця выклікала непрыязь у многіх; 3) Двудушны чалавек без прынцыпаў і каштоўнасьцяў; 4) "Юленоміка" вяла краіну ў прорву.

Пра "быдла", нібыта цытуючы ананімнага аўтара, выказалася Тацяна Елавая:

"Віншую! Упершыню ў найноўшай гісторыі чалавецтва на пост главы дзяржавы абраная ЖЫВЁЛА, а прагаласавала за яго нейкая біялягічная субстанцыя, якая насяляе ўсход Украіны, і нейкая іншая сутнасьць, якая насяляе поўдзень".


Ну, напраўдзе, далёка не ўпершыню. У сэнсе, Януковіч - далёка ня першы, каго называюць "жывёлай". Параўнаньне з малпай, напрыклад, было агульным месцам крытыкі Джорджа Буша з боку яго апанэнтаў. А задоўга да яго малпай называлі Абрагама Лінкальна. Амэрыканскія дэмакраты часьцяком пагардліва абзываюць электарат рэспубліканцаў "тупымі рэднэкамі" і да т.п.

Вось ня ведаю, ці можна на гэтай падставе лічыць такую практыку добрай дэмакратычнай традыцыяй?

"Дабрыдзень, дарагія сябры, чытачы ЖЖ і проста госьці. Піша вам тупое быдла, якое толькі што вылезла з шахты" - пачытаўшы пасьлявыбарныя меркаваньні і камэнтары жыхароў сталіцы і заходніх абласьцей Украіны, з горкай іроніяй адгукнуўся на іх у сваім журнале луганскі блогер jyrnalist.



(Падгледжана ў yarbog)

Цяпер чарга ўсходнікаў даводзіць, што "ми не бидло, ми не козли, ми України доньки і сини..." Бадай, прасоўваньне свайго сумнеўнага кандыдата - усё-ткі не найлепшы спосаб гэта зрабіць, прычым у абодвух выпадках. Можа атрымацца, як у тым анэкдоце: "Табе не здаецца, Джо, што мы з табой за бясплатна дзярма наеліся?"

Цікавыя развагі, на ўзроўні філязофскага абагульненьня, пра "быдла-дыскурс" выказаў блогер kornev:

"Быдла" - гэта пазбаўлены выразнага зьместу ярлык, які адвольна выкарыстоўваецца падчас палітычнага флэйму... У палітычным кантэксьце "быдла-дыскурс" азначае грубую адмову ад камунікацыі і кампрамісу, калі суразмоўца прызнаецца “неўмяняемым” і яму адмаўляецца нават у праве вызначаць уласны лёс. Могуць запярэчыць, што "быдла-дыскурс" выкарыстоўваецца ня толькі ў рэпрэсіўным, але і ў спагадлівым ключы. Аднак пераход ад спагады да агрэсіі ў рамках "быдла-дыскурсу" вельмі лёгкі: "Бедны няшчасны наш народ! Мы, сумленьне нацыі, абавязаныя яму дапамагчы. Як жа нам яго шкада, чаму ж ён такое быдла - сам сябе заганяе ў дзярмо. Асабліва цяжка даводзіцца найлепшым прадстаўнікам народу. Напрыклад, мне і табе. Астатнім жа вырадкам прыемна ў дзярме сядзець. І падумаць толькі, як гэта клятае быдла сапсавала нам усё жыцьцё! Ботам яму ў лыч! Танкі, наперад! Усіх закатаць у асфальт!..

Няцяжка здагадацца, што вялікая частка выбрыкаў супраць «статку», «быдла» ўзьнікае, калі чалавек сутыкаецца менавіта з вольным, самастойным, незалежным, «мяцежным» статкам, якое не жадае яму падпарадкоўвацца і дзейнічае па ўласнай волі. Г. зн. зусім не «залежнасьць» статку раздражняе, а менавіта яго аўтаномнасьць і мэтазгодная самаарганізацыя. Тое, што нізы, «быдла», здольныя да салідарных паводзінаў, адстойваючы свой лад жыцьця і свае каштоўнасьці, вельмі часта станавілася непрыемным адкрыцьцём для разнастайных «прагрэсараў»...

Ніхто не спрачаецца, вядома, што спантанная самаарганізацыя мас можа быць накіравана да зла, у тым ліку – у зло самім жа масам. Але тады і нападаць трэба не на сам факт салідарных паводзінаў людзей («статкавасьць»), а на ЗЬМЕСТ УЧЫНКАЎ (што менавіта дрэннага робіць дадзеная пэўная супольнасьць, адстойваючы свае каштоўнасьці, свой лад жыцьця).

Рызыкну таксама выказаць здагадку, што многія з тых, хто нападае на «статак», самі зьяўляюцца прадстаўнікамі «зграі». (Калі зыходзіць з проціпастаўленьня «мірны статак»/«драпежная зграя» і разумець пад «зьвярынай зграяй» больш кампактную і арганізаваную супольнасьць, арыентаваную на драпежніцтва і паразітызм у адносінах да большасьці, - «банда», «мафія», «зграя», «партыя»). Зразумела, што ваўку вельмі непрыемна, калі жаданы «корм» дружна хавае ўкормленыя кумпякі за частаколам вострых рогаў. Яшчэ непрыемней, калі, абараняючы маладняк, ваўка гэтак жа дружна топчуць капытамі. Яму значна прыемней было б бачыць сярод зьяднаных праявы індывідуалізму і «асобаснай аўтаноміі». Падазраю, што праўдзівай крыніцай «быдла-дыскурсу» зьяўляецца зусім не «аўтаномнае эўрапейскае Я», а кланавыя інтарэсы згуртаваных «драпежных» груповак, цалкам «азіяцкіх» па сваёй сутнасьці..."


ТЫМАШЭНКА - БАЛЬШАВІК, ЯНУКОВІЧ - ЛІБЭРАЛ


Існуе досыць шырока распаўсюджанае меркаваньне, як быццам Януковіч пацягне Ўкраіну ў "сацыялістычнае мінулае", на лаянкавым палітычным слэнгу - у "савок". Кіеўскі сацыяльны журналіст kermanich лічыць гэтае меркаваньне хібным. І ў якасьці доказу цытуе словы аднаго з саюзьнікаў Януковіча:

"Алігарх Навінскі, які весела сьвяткаваў перамогу ў гатэльным штабе Януковіча, параўнаў Чавэса з Тымашэнкай:

- Януковіч ставіцца да эканомікі больш лібэральна, чым Юлія Тымашэнка, - тлумачыў свае сымпатыі алігарх. - Тымашэнка - гэта бальшавік, яна як Уга Чавэс. А Віктар Фёдаравіч - большы лібэрал".


Журнал livasprava піша пра тое, што "віктарыянства" і "юліянства" калі і адрозьніваюцца, то дэкаратыўна, "шырокія працоўныя масы" асаблівай розьніцы не заўважаць. "Сацыялізм для сябе і «рынкавыя рэформы» для большасьці" - такой будзе эканамічная палітыка каманды Януковіча.


ЮШЧАНКА - ГЭТА ЯНУКОВІЧ




"Швэдзкая газэта Metro праілюстравала нататку пра прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне фотаздымкам Віктара Юшчанкі. Але подпіс пад ім абвяшчаў: "Віктар Януковіч, галасуючы ўчора днём, выглядаў як чалавек, які разьлічвае на сваю перамогу.

Напэўна, мы для іх як кітайцы - на адзін твар",
- піша mudzhyri.

ХОЧ ПОРЖОМ


Як казаў клясык афарыстычнага жанру: “Я патчорківаю, што не можэт быць в каком-та чалавеке ілі працэсе всё чорнае ілі всё белае”. Знайшліся і тыя, хто ўбачыў станоўчыя моманты ў выніках выбараў:

"Ад аранжавай рэвалюцыі застаўся прыемны здабытак - любы палітык ва Ўкраіне з тых часоў апэлюе да нябачнага Майдану, любы палітык шукае вачыма прэсу, хоча дыялёгу з масамі, лічыць дыялёг з масамі (няхай і для падману масаў) неабходнай часткай палітычнага працэсу. Гэта - заваёва здраджанай аранжавай рэвалюцыі". (Сяргей Дарэнка, rasstriga)

"Муж мне гаворыць: мілая, у гэтым і палягае эўрапейская дэмакратыя. Адзін раз перамагае твая партыя, наступным разам - супернікі. Чаго ты плачаш?"
(helena_23)

"Я ўспрымаю прэзыдэнцтва Януковіча, як вакцыну для краіны. Гэта трэба перажыць, каб больш такімі прэзыдэнтамі не хварэць. І ня так важна, якія яны цяпер, галоўнае, каб канкуравалі паміж сабой і зьмяняліся, тады ёсьць шанец, што шляхам натуральнага адбору яны стануць больш якасныя, ды і выбарнік спрактыкуецца". (mvn0)

"Так от я зараз думаю: східняки отримали перемогу над злими гуцулами. Може, в них нарешті розсосеться отой комплекс окупованості галичанами? Ворог переможений, побєда за намі, а далі? Маю єдину надію, що українці сходу нарешті зрозуміють, що їхні вороги - то не українці заходу. Звісно, що за це доведеться немало заплатить. Але воно й цього варте". (kondybas)

"Лишається сподіватись тільки на те, що наше суспільство, у якого за довгі роки історії виробилась здатність до самоорганізації, зможе створити нову ідеологію, нові принципи життя та нарешті народити лідерів які будуть здатні на справжні вчинки не тільки заради себе та своїх кумів". (krishtof)

"За Януковича-президента. Хоч поржом". (mckateri)

"Учора ў жонкі на працы некаторая частка электарату стала бедаваць з тае прычыны, што "до влады прийшов бандыт". Іншая частка таго самага электарату, тая, што маладзейшая, паставілася да такога зыходу выбараў больш прагматычна: "А чО? В мене сестри на останних выборах подарувалы дви парасолькы з надпысом "Януковыч - наш президент", таки гарни, а ходыты з нымы було стрьомно, а зараз - можна".
(львоўскі блогер mihalych_lv)


МЫ ТОЛЬКІ ГЛЕДАЧЫ, ЯК ЗАЎСЁДЫ ГЛЕДАЧЫ ЧУЖЫХ ПЕРАМЕНАЎ...


Гэтак трапна азагаловіў допіс, прысьвечаны ўкраінскім выбарам, беларускі блогер pan_janka. Троху раней зь іншай нагоды ampulsory пісаў: "Я ўсё сьвядомае жыцьцё пражыў пры Лукашэнку. Ён стаў прэзыдэнтам роўна праз тры гады пасьля майго нараджэньня, а памятаю я сябе толькі з 14 гадоў, да гэтага ўзросту аднымі ўрыўкамі. Рэштку жыцьця я хоцькі-няхоцькі буду дзесьці на падкорцы ўспрымаць Беларусь як краіну Лукашэнкі. Таму зараз думка пра тое, што прэзыдэнтам у нас можа быць нехта іншы, падаецца мне нейкай фантастычнай...". Блогер veter_r_r пракамэнтаваў ягоны допіс: "Шчыра кажучы, адзіны для мяне стымул дажыць да ста гадоў - гэта ўбачыць нарэшце другога прэзыдэнта Беларусі. На трэцяга я не разьлічваю, Коля ўсё-ткі маладзейшы за мяне і мэдыцынскі догляд за ім яўна лепшы".

З той жа опэры сумнаваты жарт ад блогера andrik78: "Каля тысячы ўкраінцаў прагаласавалі ў Беларусі на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны. Пасьля падліку галасоў аказалася, што 83% зь аддалі галасы за А. Лукашэнку".

Адныя памяркоўна зайздросьцілі ўкраінцам:

"Гэта яшчэ не ідэал, але ўжо першыя крокі па ўсталяваньні дэмакратыі зроблены. Сачыць за хадою выбарчай кампаніі па 5-м украінскім канале -- адмысловая асалода: сутыкненьне розных пазыцыяў, сапраўдныя дэбаты, нічога падобнага ў нас даўно няма. І на расейскіх каналах таксама... Януковіч ня вечны. І яму знойдзецца замена. Мо і зусім хутка. Няма патрэбы скаліць зубы, як гэта робяць зараз маскоўскія выданьні". (mikalaj_achyzha)

"Недзе так і павінны адбывацца дэмакратычныя выбары. Дзьве прыкладна аднолькава папулярныя партыі, падлік да апошняга ўчастку... адзін у прэзыдэнты, другая ў апазыцыю або ў прэм'ерскае крэсла. І нават калі твой кандыдат ня выйграў, ты ўсё роўна ведаеш, што ад цябе нешта залежыць і наступным разам перамога будзе за табой". (bernoff)

Іншыя наадварот спачувалі:

"Ёй бы, Украіне - хоць сколькі-небудзь гадоў спакою ад усіх гэтых палітычных сварак... Вось часам чуеш - бацьку Лукашэнку б сюды. Не дапаможа бацька. Таму што Ўкраіна не Беларусь. У Беларусі няма такога антаганізму. Насельніцтва больш аднароднае і мэнтальнасьць, хоць і браты-славяне - зусім іншая. Жалезнай бацькавай рукой Украіну ня сьціснуць і яжовыя рукавіцы не дапамогуць..."
(turbinsky)

"Ну што, хто каго? Ізноў гэтыя экстрэмальныя выбары. Толькі зараз без Майдана і патасу. Штосьці мне падказвае, што людзям даўно гэта ўжо не алё... А тады, у 2004-м, колькі было веры, веры ў тое, што людзі, звычайныя грамадзяне, штосьці вырашаюць у гэтым сьвеце! Беларусы зайздросьцілі Кіеву, Заходняй Украіне. Радаваліся за іх шчыра. Ня ўсе, але тыя рамантыкі, якія ўсё яшчэ верылі ў высокія ідэалы ды іх існаваньне ў палітыцы. Я сачыла за навінамі суткамі. Эўраньюс проста не выключала. Калі ўсё вырашылася, я заплакала. Гэта былі сьлёзы радасьці. Я рэдка плачу ад радасьці. А тады здарылася... Пасьля, я езьдзіла ў Кіеў, я хадзіла па яго вуліцах і ўяўляла, што Менск калісьці таксама паўторыць штосьці падобнае... А зараз не жадаю. Не. Цяпер... Так, 2-3% - статыстычная хібнасьць. Лепш бы ўжо быў вынік 70 на 30, груба кажучы, тады неяк прасьцей для краіны, ці што... Ну, "абралі", ну не таго/тую, але такая сэляві. Вось як у нас, у Беларусі. Няма выбару - няма праблемы. Я толькі цяпер пачынаю разумець, чаму ў нас бесьперапынку кіруе адзін чалавек. І галоўнае: чаму гэта выгода для краіны. А з такімі вынікамі выбараў, што цяпер ва Ўкраіне... Ніхто проста так свае амбіцыі ўціхамірваць ня будзе! Ізноў суды, акцыі пратэсту... А ў выніку - чарговы ўдар па тых, хто ўсё яшчэ спрабуе быць "у курсе справы"... Пры любым зыходзе. Украінцы, цярпеньня вам, па-чалавечы жадаю..." (olga_by)

Блогер aleh_korban, які браў у 2004-ым годзе ўдзел у аранжавай рэвалюцыі, але моцна расчараваўся ў аранжавай уладзе, пасьля таго як пажыў ва Ўкраіне і сутыкнуўся з карупцыяй на ўсіх узроўнях грамадзтва, аптымістычна ацэньвае вынікі выбараў:

"Аранжавыя за пяць гадоў ня спраўдзілі надзеяў, дык няхай ужо каманда Януковіча кіруе балем у гэтай краіне. Стане ўкраінцам жыць лепей - гэта паслужыць урокам дэмакратам, застанецца ўсё на месцы або будзе яшчэ горш - можна будзе вешаць на іх усіх сабак і зноўку ісьці ва ўладу. Народ прапусьціць".

Блогерка b_larisso з Горадні перажывае за лёс Расеі. На яе погляд, для палітычнай стабільнасьці ўнутры Расеі патрэбна, каб Украіна і Беларусь былі збалянсаваныя. Як правая і левая рука. "Ня могуць быць у Расеі абедзьве рукі правымі або абедзьве левымі. Ня можа быць двух кансэрватыўных урадаў, гэтак жа, як ня можа быць дзьвюх дэмакратычных саюзьніцаў. Калі ўлада ва Ўкраіне пераходзіць да кансэрватараў надоўга, то ў Беларусі мае адбыцца зьмена лідэра на больш дэмакратычнага ў 2011-ым годзе. Іначай - у Расеі палітычны каляпс".

У пацьверджаньне сваёй тэзы блогерка спасылаецца на пушкінскага "Барыса Гадунова": "Гэта мой прагноз, ня столькі палітычны, колькі літаратурны. Яшчэ Аляксандр Пушкін апісаў гэтую асаблівасьць у "Барысе Гадунове". Ілжэдзьмітрый уцякаў празь Літву, а вярнуўся ў Расею з тэрыторыі Ўкраіны. Такім чынам патрэбныя "дзьве дзіркі", і праз адну павінен выходзіць "дэмакратычны пар". Дзе цяпер дзірка для выхаду пары?"

А блогер lemantar задаецца пытаньнем, ці пасябруюць "былы супрацоўнік калёніі і былы арыштант"?

"На першы погляд здаецца, што яны павінны вельмі няблага ладзіць адзін з адным, абодва "саўкі", абодва недалёкага розуму, абодва сваім каньком лічаць падлашчваньне да Расеі, абодва абыякавыя да нацыянальнай культуры і г.д. Але гісторыя сьведчыць пра тое, што блізкія па сьветапогляду палітыкі часта бываюць канкурэнтамі і варагуюць паміж сабой болей, чым з апанэнтамі..."

"Яны зладзяць паэтычную вечарыну: будуць наперабой дэклямаваць вершы Быкава і Чэхава". (as_pushkin_by)

КОЛЯ БЯЗ МАМЫ, БЕЛАРУСЫ БЯЗ МОРА


Гэх... А шчасьце было так блізка! Напярэдадні выбараў isto4nik_zarazi пісаў:

"Чыста з эстэтычных меркаваньняў жадаю перамогі Тымашэнцы. Усё ж за ёй будзе прыемней назіраць, чым за Януковічам, які ў мяне толькі з паханом асацыюецца... Яшчэ вось цікава, яна наогул замужам? Ніколі пра гэта ня чуў. А то ў нас Аляксандр Рыгоравіч мужчына відны і вольны, хоць бы і фармальна. Быў бы добры і трывалы саюз, а галоўнае ўсім карысьць. Лукашэнку - жонка, якую ня трэба хаваць. Тымашэнцы - моцны тыл і саюзьнік у сяброўстве з Расеяй, Колю - мама, украінцам - стабільнасьць і парадак, беларусам - выйсьце да мора і вугаль. І вось такія цудоўныя кадры штодня ў навінах".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG