Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ёсьць такі жарт, што мужчыны палову свайго жыцьця зарабляюць грошы, а другую палову – мочацца. Але ў гэтым жарце ёсьць і рэальная падстава, – піша газэта «The New York Times”.


Справа ў тым, што многія мужчыны пасьля 50 гадоў сутыкаюцца з праблемай дабраякаснай гіпэрплазіі прастаты. Павелічэньне прастаты, якое паволі прагрэсуе, можа зрабіць мочаспусканьне цяжкім і балючым. Яно прымушае мужчын па шмат разоў ў суткі хадзіць у прыбіральню.

Гэта хвароба не выклікае раку, не пагражае жыцьцю, але робіць яго дыскамфортным. І калі не лячыцца, дык могуць узьнікнуць іншыя сур’ёзныя праблемы са здароўем.

Мэдыцына заклікае людзей лячыць хваробу прастаты як мага хутчэй, каб пазьбегнуць праблем у будучыні. Наступствамі адэномы прастаты могуць быць камяні і розныя інфэкцыі мачавога пузыра, а таксама нырак. І тады можа запатрабавацца хірургічнае ўмяшаньне.

Многія мужчыны могуць атрымаць нядрэнны вынік ад камбінаванай тэрапіі лекамі. Таксама даюць эфэкт працэдуры з выкарыстаньнем ультрагуку, мікрахваляў, нізкачастотных радыёхваляў ці лазэраў. Амбуляторныя працэдуры ўвогуле маюць доўгатэрміновы эфэкт, але здараецца і патрэба паўтарыць іх праз пяць гадоў, ці нават раней.

Хірургі рэкамэндуюць рэзэкцыю прастаты. Гэты “залаты стандарт” хірургіі праводзіцца пад наркозам. Лішняя тканка прастаты выдаляецца з дапамогай прыбора, які ўводзіцца праз палавы член.

Ня варта зьдзіўляцца, што нават пасьля апэрацыі, сымптомы хваробы могуць заставацца. Праблема ў тым, што на стан прастаты ўплываюць многія іншыя захворваньні мачавога пузыру.

Акрамя ўзроставага тыпу захворваньня прастаты, існуюць яшчэ і іншыя. Кожны зь іх патрабуе індывідуальнага падыходу. Больш цяжкія формы могуць быць не абавязкова дабраякаснымі.

Генэтычныя тэсты даюць найлепшыя адказы на шматлікія пытаньні, зьвязаныя з хваробай прастаты. Эфэктыўнасьць лекаваньня гэтай хваробы будзе істотна большай, калі лекары змогуць дыферэнцаваць людзей у розныя групы. Гэта дазволіць умешвацца у працэс хваробы значна раней.

XS
SM
MD
LG